Рэд Бул Зальцбург

аўстрыйскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэд Бул Зальцбург
Remove ads

«Рэд Бул» (па-нямецку: Red Bull) — аўстрыйскі футбольны клюб з гораду Зальцбургу. Заснаваны ў 1933 годзе як SV Austria Salzburg. 17-разовы чэмпіён Аўстрыі і дзевяціразовы ўладальнік Кубка Аўстрыі. Праз спонсарскія абмежаваньні, якія УЭФА выкарстоўвае ў сваіх турнірах, у матчах эўракубкаў клюб мае назву як «Зальцбург», а таксама выкарыстоўваецца іншы лягатып, які пазбаўлены спонсарскага згадваньня. Клюб доўгі час быў вядомы як «Аўстрыя», але празь некалькі спонсарскіх назваў, у выніку атрымаў назоў «Рэд Бул» у 2005 годзе. Кампанія Red Bull GmbH ня толькі зьмяніла назву клюбу, але і зьмяніла традыцыйныя фіялетава-белыя колеры, на чырвона-белыя. Зьмена прывяла да таго, што некаторыя фанаты каманды стварылі новы клюб, які атрымаў традыцыйную назву «Аўстрыя».

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
«Рэд Бул» у 2012 годзе.

Клюб быў заснаваны 13 верасьня 1933 году пад назвай «Аўстрыя» ў выніку зьліцьця двух гарадзкіх клюбаў, якія мелі назвы «Гэрта» і «Рапід»[1]. У 1950 годзе клюб быў распушчаны, але зноўку ў хуткім часе адноўлены. Да Бундэсьлігі новы клюб здолеў далучыцца ў 1953 годзе. У першым сэзоне каманда заняла 9-е месца з 14 клубаў, пазьбягаючы вылету зь лігі дзякуючы перавагі над супернікамі на пяць пунктаў[2].

Ураджэнец Вены Эрых Пробст стаў першым у гісторыі клюбу гульцом, які атрымліваў запрашэньні ў нацыянальную зборную Аўстрыі, правёўшы ў шэрагах нацыянальнае каманды 19 матчаў[3]. 9 кастрычніка 1965 году Адольф Мацэк, які 4 разы апранаў кашулю нацыянальнай зборнай, стаў першым мясцовым гульцом клюбу, які атрымліваў запрашэньне ў аўстрыйскую зборную[4].

Зальцбург упершыню ў сэзоне 1970—1971 гадоў скончыў сэзон у першай тройцы, атрымаўшы срэбраныя мэдалі, саступіўшы першы радок клюбу «Вакер» зь Інсбруку, толькі на адзіны бал прапусьціўшы наперад канкурэнта[5]. Дзякуючы другому месцу, у сэзоне 1971—1972 гадоў «Аўстрыя» дэбютавала ў эўрапейскіх спаборніцтвах, узяўшы ўдзел у розыгрышу Кубка УЭФА. Аднак, дэбют ня быў удалым, у першым матчы ў гасьцёх супраць румынскага клюбу УТА «Аўстрыя» трывала паразу зь лікам 1:4, і, не зважаючы на хатнюю перамогу зь лікам 3:1 у матчы ў адказ, далей крочыў румынскі клюб. У 1974 годзе зальцбурскі клюб упершыню выйшаў у фінал Кубка Аўстрыі, але саступіў венскай «Аўстрыі» зь лікам 1:2 у гасьцёх. Матч у адказ скончыўся ўнічыю 1:1[6].

У 1978 годзе афіцыйная назва клюбу была зьменена на «Казыно», а ў 1997 годзе на «Вюстэнрот», дзякуючы спонсарскай дамове з аўстрыйскай карпарацыяй фінансавых паслуг. Але каманду працягвалі называць «Аўстрыя». У 1994 годзе «Аўстрыя» ўпершыню ў гісторыі трапіла ў фінал Кубка УЭФА, але двойчы саступіла італьянскаму «Інтэрнацыянале». У тым жа сэзоне 1993—1994 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам Аўстрыі, абыйшоўшы на 2 пункты венскай «Аўстрыі»[7]. На наступны сэзон клюб здолеў абараніць тытул, калі зальцбурскі клюб толькі паводле розьніцы мячоў абыйшоў грацкі «Штурм»[8]. У сэзоне 1995—1996 гадоў клюб чакала няўдача, выніковае 8-е месца пазбавіла ўсё ж такі ад матчаў на вылет зь лігі[9]. Але ў наступным сэзоне клюб зноўку стаў чэмпіёнам краіны, абышоўшы венскі «Рапід» на тры пункты[10].

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads