Кузьмічы

возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кузьмічы — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 13 км на паўночны захад ад Мядзела каля вёскі Кузьмічы. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.

Возера
Кузьмічы
КраінаБеларусь
Плошча0,69 км²
Плошча вадазбору11 км²
Максымальная глыбіня3,4 м
Найбольшая даўжыня1,57 км
Найбольшая шырыня0,67 км
Даўжыня берагавой лініі4,01 км
Аб’ём вады1,65 млн. м³
Каардынаты54°57′20.65″ пн. ш. 26°44′47.30″ у. д.
Кузьмічы на мапе Беларусі
Thumb
Кузьмічы
Кузьмічы

Знаходзіцца ў басэйне ракі Страча. Плошча возера складае 0,69 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,4 м. Даўжыня Кузьмічоў складае 1,57 км, найбольшая шырыня — 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,01 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,65 м³, плошча вадазбору возера — 11 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 мэтраў. Схілы парослыя хмызьняком, месцамі разараныя. Возера мае сплавінныя берагі, на поўдні — нізкія, забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым усходзе — пад хмызьняком.

На паўночным захадзе існуе пойма шырынёй 80-100 мэтраў. Дно возера плоскае. Возера зарастае да глыбіні 1,7 м.

У паўночнай частцы возера знаходзіцца востраў, плошча якога складае 0,2 гектара.

Праз возера цячэ рака Сермеж.

Remove ads

Крыніцы

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads