Кукута
горад у Калюмбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ку́кута (па-гішпанску: Cúcuta) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Нортэ-дэ-Сантандэр. Горад разьмешчаны ў аднайменнай даліне ля падножжа Ўсходніх хрыбтоў Калюмбійскіх Андаў на мяжы з Вэнэсуэлай. Насельніцтва гораду складае 777 106 жыхароў, што робіць яго самай густанаселенай гарамой у дэпартамэнце і шостым паводле колькасьці насельніцтва горадам у краіне[2].
Remove ads
Гісторыя

Кукута першапачаткова была паселішчам дагішпанскай эпохі. У 1550 годзе Пэдра дэ Ўрсуа перадаў яго Сэбастыяну Лярэнца ў якасьці энкам’енды. Хуана Ранхэль дэ Куэльяр заснавала Кукуту 17 чэрвеня 1733 году. Вёска значна пашырылася дзякуючы свайму стратэгічнаму камэрцыйнаму разьмяшчэньню і стала горадам[3]. У горадзе ладзіўся Кангрэс 1821 году, на якім была зацьверджаная канстытуцыя Кукуты. Гэтая канстытуцыя фактычна стварыла Вялікую Калюмбію, краіну, якая ахоплівала тэрыторыі сучасных Калюмбіі, Вэнэсуэлы, Эквадору і Панамы. Ля Кукуты 28 лютага 1813 году адбылася вырашальная бітва, якая заклала посьпех ваеннай кампаніі Сымона Балівара. 18 траўня 1875 году Кукута была ў значнай ступені зьнішчаная землятрусам. У XIX стагодзьдзі будаўніцтва чыгункі паклала пачатак прамысловай рэвалюцыі. Паўночная лінія будавалася з 1878 па 1888 гады і злучыла Кукуту з Пуэрта-Сантандэрам і Вэнэсуэлай. Будаўніцтва ўсходняй і паўднёвай лініяў таксама пачалося ў 1878 годзе, пры гэтым паўднёвая лінія забясьпечыла злучэньне з Памплёнай і сканчвалася ў Эль-Дыямантэ.
Remove ads
Эканоміка

Горад вядомы гранічным гандлем і вытворчасьцю. Ягонае разьмяшчэньне на мяжы паміж Калюмбіяй і Вэнэсуэлай дазволіла наладзіць моцныя сувязі з вэнэсуэльскім горадам Сан-Крыстабаль[4]. Свабодная зона Кукуты ёсьць адной з самых актыўных ня толькі ў краіне, але ўва ўсёй Лацінскай Амэрыцы.
Найбольш разьвітымі галінамі прамысловасьці ёсьць малочная, будаўнічая, тэкстыльная, абутковая і скураная. Горад уважаецца вядучым вытворцам цэмэнту, а ягоная гліняная і каменная прамысловасьць мае найлепшую рэпутацыю ў краіне дзякуючы высокай якасьці. Здабыча вугалю таксама гуляе важную ролю ў мясцовай эканоміцы. Унівэрсытэт Франсіска дэ Паўля Сантандэр у Кукуце ёсьць адной зь нешматлікіх навучальных установаў, якія забясьпечваюць падрыхтоўку горных інжынэраў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads