17 чэрвеня
дата From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
17 чэ́рвеня — 168-ы дзень году (169-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 197 дзён.
| ← чэрвень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд | 
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 
| 30 | ||||||
| 2025 год Усе дні  | ||||||
Падзеі
- 1397 — пачатак Кальмарскай уніі паміж Даніяй, Нарвэгіяй і Швэцыяй
 - 1497 — войска ангельскага караля Генрыха VII разьбіла паўстанцаў Ан Гофа
 - 1649 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана польнага Януша Радзівіла разьбіла 7-тысячны аддзел украінскіх казакоў каля Загальля на Прыпяці
 - 1654 — Януш Радзівіл заступіў на пасаду гетмана вялікага
 - 1759 — ангельскі пірат Фрэнсіс Дрэйк падчас кругасьветнага плаваньня высадзіўся ў раёне Сан-Францыска і абвясьціў гэты бераг ангельскім уладаньнем («Новы альбіён»).
 - 1793 — пачаў працу апошні сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і моўчкі замацаваў рашэньне пра другі падзел РП («нямы сойм»)
 - 1856 — у Філадэлфіі адкрыўся першы зьезд рэспубліканскай партыі ЗША
 - 1876 — міністэрства нутраных справаў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове
 - 1885 — у Нью-Ёрк прыбыла Статуя Свабоды, дарунак францускага народу Злучаным Штатам Амэрыкі
 - 1898 — Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў
 - 1918 — Саксонія прапанавала Летуве стварыць адзіную дзяржаву
 - 1905 — расстрэл беларускіх сялянаў расейскімі войскамі ў Кішчыцах на Магілёўшчыне, у выніку якога загінула 8 чалавек, 15 атрымалі цяжкія раненьні
 - 1934:
- пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер палітычных зьняволеных
 - адбыўся нелегальны зьезд Таварыства Беларускае Школы
 
 - 1935 — створаная амэрыканская кінакампанія «Paramount Pictures»
 - 1938 — савецкія ўлады расстралялі Аркадзя Смоліча, беларускага географа і дзеяча нацыянальнага руху
 - 1940 — у Латвію і Эстонію ўведзеныя савецкія войскі
 - 1944 — у выніку рэфэрэндуму расторгнутая дацка-ісьляндзкая унія, Ісьляндыя абвешчаная рэспублікай
 - 1953 — паўстаньне працоўных у ГДР, калі ў больш чым 700 мясцовасьцях адбыліся антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы былі задушаныя групай савецкіх войскаў у ГДР
 
Remove ads
Нараджэньні
- 1811 — Ёўн Сігурдсан, ісьляндзкі навуковец і дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт ісьляндзкага літаратурнага таварыства
 - 1880 — Карл ван Вэхтэн, амэрыканскі пісьменьнік, фатограф
 - 1882 — Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў сусьветнай музычнай культуры 20 стагодзьдзя
 - 1925 — Аляксандар Шульгін, амэрыканскі навуковец, вядомы ў галінах дасьледаваньня мэдычнае хіміі, біяхіміі, фармакалёгіі ды псыхафармакалёгіі
 - 1933 — Юры Аверкіевіч Жукаў, 7-ы начальнік касмадрома Байканур
 - 1936 — Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр («Вецер, які гайдае ячмень»)
 - 1939 — Кшыштаф Занусі, польскі кінарэжысэр
 - 1940 — Джордж Акерлоф, амэрыканскі эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (2001)
 - 1942 — Махамад аль-Барадэі, генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2005)
 - 1961 — Сямён Шапіра, беларускі эканаміст і дзяржаўны дзяяч
 - 1982 — Алекс Радрыга Дыяс да Коста, бразыльскі футбаліст
 
Remove ads
Сьмерці
- 678 — Адэадат II, папа рымскі
 - 1025 — Балеслаў I Храбры, польскі кароль у 1025 годзе з дынастыі Пястаў
 - 1501 — Ян I Ольбрахт, кароль польскі (1492—1501).
 - 1696 — Ян III Сабескі, вялікі князь літоўскі і кароль Рэчы Паспалітай
 - 1835 — Ізабэла Чартарыская, польская пісьменьніца, мецэнатка, калекцыянэрка, стваральніца першага польскага музэю ў храме Сыбілы ў Пулавах
 - 1848 — Максімільян Станіслаў Рыла, каталіцкі місіянэр на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, філёзаф, археоляг
 - 1890 — Эманюэль Сэрвэ, прэм’ер-міністар Люксэмбургу
 - 1938 — Аркадзь Смоліч, беларускі навукоўца, палітычны і грамадзкі дзеяч
 - 1954 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік, празаік, крытык
 - 2000 — Аляксей Русецкі, беларускі паэт
 - 2006 — Абдул-Халім Садулаеў, чачэнскі палітык, прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
 
Сьвяты
- Сусьветны дзень барацьбы з апустыньваньнем ды сухменьню
 
Вонкавыя спасылкі
 17 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads