Культура (радыё)

беларускі радыёканал From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Радыё «Культура» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 2002 годзе.

Хуткія факты Горад, Краіна ...

Слоган: «Мы выбіраем вечныя каштоўнасці!»

Канцэпцыя і традыцыі вяшчання. Канал «Культура» – першая спецыялізаваная радыёстанцыя Беларусі. 1 кастрычніка 2003 г. атрымала для вяшчаньня ФМ-хвалю 102,9[1]. Ад заснавання пасаду кіраўніцы займала Кацярына Агеева.

Канцэпцыя радыёканала будуецца на вечных каштоўнасцях, якія прымнажаюць духоўнае багацце грамадства і закліканы натхняць, узбагачаць і развіваць слухачоў. На хвалі радыё "Культура" вы можаце знаёміцца з лепшымі ўзорамі айчыннай і замежнай літаратуры, народнай, класічнай і сучаснай музыкі, сачыць за апошнімі навінамі ў свеце мастацтва, слухаць меркаванні культуролагаў, пісьменнікаў, мастацтвазнаўцаў, крытыкаў.[2]

Радыё для інтэлектуалаў - менавіта так называюць канал "Культура", бо яго аўдыторыя - гэта людзі, якія цікавяцца айчыннымі і сусветнымі культурнымі дасягненнямі. Радыёстанцыя не толькі пашырае кругагляд слухачоў, але і клапоціцца аб фарміраванні культурнага густу і ўзбагачэнні інтэлектуальнага патэнцыялу.

Remove ads

Перадачы:

Адукацыйныя

  • «ДНК» (панядзелак-пятніца, 16:05-17:00 і аўторак-пятніца, 10:05-11:00; вядучыя Натальля Сіротка, Ксенія Сітнік, Алеся Давідовіч) — гутарка аб вольным часе, выхаванні, навучанні і мастацтве юнакоў. Выходзіць з 1 верасьня 2008 г.[3].

Гутарковыя

«Дыялогі пра культуру» (кожны будны дзень 12:30 і 21:30) Абмеркаванне культурных працэсаў, тэндэнцый і падзей

Духоўныя

  • «Духоўная спадчына» (субота 07:30, аўторак 08:15, аўтар і вядучая — Людміла Мітаковіч);
  • «Святло душы» (субота, серада 08:15, нядзеля 17:30).

Літаратурныя

  • «Радыёсерыял» (кожны будны дзень 08:45 і 18:45) Чытанне твораў беларускіх і сусветных аўтараў;
  • «Радыёбібліятэка» (кожны будны дзень 11:00 і 20:30) Аўдыёверсіі літаратурных твораў, чытанне ў эфіры;
  • «Літаратурная анталогія» (кожны будны дзень 14:30 і 22:30) Чытанне твораў беларускіх і сусветных аўтараў;
  • .«Прачулым радком» (субота, нядзеля 12:05 і 23:00) Радыёанталогія беларускай паэзіі.

Музычныя

  • «Музычны радыётэатр» (субота і нядзеля, 19:00) — Музычныя пастаноўкі, свет опернага мастацтва;
  • «Гасцінец» (субота і нядзеля 16:15; аўтар і вядучая Таццяна Песнякевіч) — гутарка з выканаўцамі беларускіх народных песняў, танцаў і музыкі[4];
  • «Канцэртная зала» (кожны будны дзень, 19:00) Запісы канцэртаў, класічная і сучасная музыка;
  • «Музычны мэйнстрым»(недаступная спасылка) (кожны будны дзень, 07:05, 22:15);
  • «Рэтра-хіт» (нядзеля, 13:00; аўтар і вядучая Святлана Колмак) — музыка 20-га стагоддзя па заяўках слухачоў[5].

Інфармацыйныя

  • «Навіны» (панядзелак-пятніца, 06:05, 08:00, 10:00, 12:00, 14:00, 16:00, 18:00, 22:00 Субота-нядзеля 06:05, 08:00, 10:00, 14:00, 18:00 ) — афіша, інтэрвію, рэпартажы[6];
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads