Кул Шарыф
татарскі рэлігійны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кул Шары́ф (па-татарску: Qolşərif, Колшәриф; † 1552, Казань) — рэлігійны дзяяч XVI стагодзьдзя, татарскі паэт, нацыянальны герой татараў, які ўзначаліў абарону Казані ў кастрычніку 1552 року супраць войскаў Івана Жахлівага. Загінуў падчас штурму разам з паплечнікамі.
Remove ads
Жыцьцяпіс

Кул Шарыф жыў у часы заняпаду Казанскага ханства. Паводле сьведчаньняў мноства гістарычных крыніцаў, на момант падзеньня ханства Кул Шарыф зьяўляўся галавой духавенства мусульманаў. Татары лічылі Кул-Шарыфа вялікім героем і «амірам».
У 1550 року казанцы былі вымушаныя падпісаць з Маскоўскім княствам дамову пра ўзаемадапамогу і ўзаемапаразуменьне. Аднак ужо праз год маскоўцы разарвалі пагадненьне і абклалі Казань. На перамовы з агрэсарам у Сьвіяжаск былі выпраўленыя мула Кул Шарыф і цюменскі князь Бірбас Растоў. Перамовы працягваліся да тае пары, пакуль з-за пагрозы захопу Казані паслы не пагадзіліся на навязаныя Масквой умовы.
Падчас абароны Казані ў 1552 року ўдзельнічаў у абароне ханскага палацу разам з сваімі вучнямі. Загінуў у бітве.
Remove ads
Творчасьць
Кул Шарыф апісаў трагедыю татарскага народу ў празаічным творы «Зафэрнамэ-і вілает-і Казан» (1550). Таксама яму прыпісваюць аўтарства вершаў «Шарыф Хаджытархані» і «Кул Шарыф».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads