Кумыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кумы́кі (саманазва: па-кумыцку: Къумукълар) — народ, адзін з карэнных народаў Дагестана, які жыве таксама ў Паўночнай Асеціі ў Маздоцкім раёне, у Чачэніі ў Грозьненскім і Гудэрмэскім раёнах.
У Расеі цяпер жыве 503,1 тысячы ў 2010 годзе, зь іх у Дагестане 431,7 тыс. чалавек.
Лічэбнасьць і расьсяленьне
Кумыкі — другі па колькасьці пасьля азэрбайджанцаў цюрскі народ на Каўказе. Пры гэтым кумыкі самы вялікі цюрскі народ на паўночным Каўказе. У Дагестане кумыкі трэці па колькасьці народ пасьля аварцаў і лязьгінаў.
Лічэбнасьць у Расеі
Remove ads
Землі


Паходжаньне назвы «кумык» («къумукъ») да канца невядома. Большасьць пагаджаецца, што назва паходзіць ад палавецкага кімакі або ад іншай назвы — «куман». Да пачатку дваццатага стагодзьдзя кумыкамі называлі саміх кумыкаў яшчэ й лакцаў (жыхароў горнай часткі Дагестану.).
У іншых народах кумыкі называюцца: па-азэрбайджанску — qumuqlar (гумуглар), па-чачэнску — гІумки (гумки).
Remove ads
Мова
Кумыкі размаўляюць на кумыцкай мове, якая належыць да цюрскіх моваў і блізкая да татарскай, турэцкай і азэрбайджанскай моваў.
Сярод гаворак кумыцкай мовы выдзяляюць: кайтаскую, церскую, буйнацкую, хасаўюрцкую. Пісьменнасьць да 1929 году была на аснове арабскіх літар. Зараз на аснове кірыліцы.
Вера
Сярод кумыкаў распаўсюджаны іслам. Пры СССР распаўсюдзіўся атэізм, які й зараз мае сваіх прыхільнікаў.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads