Купрыян Лукаўскі
летувіскі пісьменьнік, прапаведнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Купрыян Лукаўскі (па-летувіску: Kiprijonas Lukauskas, Kiprijonas Lukauskis, па-польску: Cyprion Łukawski, 1757[1] Жмудзь — 1815 Беніца, сёньня Менская вобласьць Беларусь) — летувіскі пісьменьнік, прапаведнік, прыхільнік ідэяў Асьветніцтва.
Remove ads
Жыцьцяпіс
З 1791 у шэрагу францысканскіх манахаў, у 1782 паствечаны ў сан сьвятара, у 1788—1798 гг. — трашкунскі пробашч. Як місіянэр наведваў усходнюю частку Рэчы Паспалітай. Пакінуў рукапісны зборнік пропаведзяў «Казаньне з запаведзяў Божых на канец жыцьця хрысьціянскага» (па-летувіску: Pamokslas iš prisakymų Dievo apie pavinasčias gyvenimo krikščioniško) (1797, выданы ў 1996). Іншыя рукапісныя творы (зборнік казаньняў і тлумачэньняў катэхізіса «Абнаўленьне гарачага голасу апостальскага…» (па-летувіску: Karšto balso apaštališko atnaujinimo…) 1794 г., катэхізіс «Усім хрысьціянам хлеб духоўны» (па-летувіску: Duona dvasiška visiems krikščionims) 1795 г.) не захаваліся.
Яго пропаведзі — унікальны помнік XVІІІ ст. стагодзьдзя для летувіскай літаратуры. У іх адлюстраваны ўяўленьні, характэрныя для эпохі Асьветніцтва, разглядаюцца сацыяльныя праблемы, арганізацыя грамадзтва, абавязкі й свабоды саслоўя, пазнаньне прыроды чалавека, рэчаіснасьці сялянскага жыцьця. Акцэнт робіцца на камунікабельнасьці чалавека, прытрымліваньні законаў прыроды, а праз сацыяльныя адносіны разьвіваецца прынцып чалавечай любові. Пропаведзі блізкія да маральных, у іх тлумачацца настаўленьні хрысьціянскага жыцьця й маральныя запаветы. Вялікае значэньне надаецца розуму, разглядаюцца праблемы пазнаньня, тлумачацца псыхалягічныя пытаньні, зьменлівасьць і пастаянства чалавечай прыроды. Пропаведзі напісаны на аўкштайцай гаворцы, пад невялікім уплывам жамойцкай гаворкі, іх індывідуалізаваны стыль зьяўляецца своеасаблівай разнавіднасьцю клясыцызму, у якім вылучаецца барочны сьветапогляд і спосабы яго выяўленьня[2].
Быў прыхільнік ідэі незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага і яго адасабленьня ад Польскага каралеўства[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads