Курашэва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Курашэва (па-польску: Kuraszewo, па-падляску: Kúrašovo) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскай гміне Гайнаўскага павету. У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы. У Курашэве дзейнічае фальклёрны калектыў беларускай песьні Незабудкі.
Remove ads
Гісторыя
Вёска заснаваная да 1570 году, заселеная каралеўскімі мужыкамі бельскага лясьніцтва. Пасьля адмены паншчыны жыхар вёскі Сыльвэстар Васілюк фундаваў царкву ў гонар Антонія Пячорскага. Пасьля вяртаньня жыхароў вёскі зь бежанства ў 20-е гады 20 ст., царква была адабраная ў праваслаўных і перададзеная каталікам бізантыйска-славянскага абраду. Праваслаўныя парафіяне не пагадзіліся перайсьці ва унію і тутэйшым сьвятарам стаў а. Серафім Шахмуць (сьв. Серафім Жыровіцкі).
Remove ads
Археалягічная спадчына
Ва ўрочышчы Замчышча знаходзяцца курганы з 4-5 стст. Першапачаткова былі ў каменнай абкладзіне, былі дасьледаваныя польскімі археолягамі ў 60-х гадах 20 ст. Побач зь вёскай — вялікія могільнікі мазавецкага паходжаньня з 10-12 стст.
Вонкавыя спасылкі
Курашэва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads