Курганская вобласьць

вобласьць Расейскай Фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Курганская вобласьць
Remove ads

Курга́нская во́бласьць (па-расейску: Курганская область) — вобласьць у цэнтральнай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Курган. Вобласьць уваходзіць ва Ўральскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Сьвярдлоўскай, Цюменскай, Чалябінскай абласьцямі й з Казахстанам. Вобласьць утворана 6 лютага 1943 году, калі была вылучана ў асобную адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку зь некалькіх абласьцей.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Курганская вобласьць месьціцца на Паўднёвым Урале, у басейне рэк Табол і Ісеці.

Рэльеф

Рэльеф вобласьці ў асноўным раўнінны, са невялікім нахілам на паўночны ўсход (абсалютныя вышыні складае ад 120 да 200 м).

Клімат

Клімат рэзка-кантынэнтальны, характэрныя суровыя зімы й вельмі сьпякотнае лета.

Гісторыя

У савецкі пэрыяд тэрыторыя сучаснай Курганскай вобласьці зьяўлялася складовай часткай Уральскай, а затым Чалябінскай і Омскай абласьцей.

Ордэн Леніна (1959).

Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2002 году колькасьць насельніцтва складала 911 тысяч чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (91,5%), потым татары (2,0%), башкіры (1,5%), казахі (1,5%), украінцы (1,1%).

Эканоміка

Прамысловасьць

На базе эвакуяваных у гады Вялікай Айчыннай вайны 16 прадпрыемстваў з заходніх абласьцёў краіны стала фармавацца мясцовая прамысловасьць. У гэтыя часы ў рэгіёне зьявіліся завод дрэваапрацоўчых станкоў, дарожных машынаў, «Курганскі завод колавых цягачоў імя Карбышава» (цяпер канцэрн «Русіч») і іншыя прадпрыемствы.

Сельская гаспадарка

Галоўным прыродным багацьцем вобласьці зьяўляецца ўрадлівая зямля. Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі займаюць больш за 39% плошчы вобласьці. Лясы займаюць прыкладна пятую частку тэрыторыі вобласьці, то бок 1,7 млн га.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads