Курган (горад)
места ў Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Курга́н (па-расейску: Курган) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Курганскай вобласьці. Горад разьмешчаны ва Ўральскай фэдэральнай акрузе на поўдні Ўралу на беразе ракі Таболу.
Горад зьяўляецца важным эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам рэгіёну, буйным транспартны вузлом і прамысловым цэнтарам — у горадзе маюцца прадпрыемствы сярэдняга машынабудаваньня, хімічнай, лёгкай і харчовай прамысловасьці, а таксама ваенна-прамысловы комплекс. Горад вядомы ў краіне дзякуючы Расейскаму навуковаму цэнтру «Аднаўленчая траўматалёгія і артапэдыя» імя акадэміка Г. А. Ілізарава. Таксама ў Кургане вырабляюцца аўтобусы «КАвЗ», баявыя машыны пяхоты «БМП-3», а таксама мэдыкамэнты.
Remove ads
Гісторыя
Згодна з рашэньнем Курганскай гарадзкой думы датай заснаваньня Кургану лічыцца 1679 год[2][3]. Раней датай заснаваньня Кургану афіцыйна лічыўся 1782 год, калі паводле загаду імпэратарцы Кацярыны II Кургану быў прысвоены статус гораду. Існуюць і іншыя меркаваньні адносна стварэньня гораду, у прыватнасьці, разглядаўся 1662 год[4].
Лічыцца, што падставу стварэньня селішча паклаў селянін Цімафей Нявежын, які зрубіў сабе хату на беразе Таболу паблізу старажытных курганоў. На маляўнічы бераг ракі й добрую зямлю пацягнуліся першыя перасяленцы. Такім чынам неўзабаве вырасьлі астрог і слабада.
У 1695 годзе паселішча было перанесена на 8 вёрстаў ніжэй па плыні Таболу. У пачатку XVIII стагодзьдзя гарадзішча ператварылася ў вайсковую крэпасьць.
Remove ads
Эканоміка
Сацыяльна-эканамічны стан у горадзе ў 2011 годзе характарызаваўся павелічэньнем вытворчасьці прамысловай прадукцыі, грузаабароту аўтамабільнага й чыгуначнага транспарту, уводу жыльля, ростам зарабкаў. За 2011 год у бюджэт гораду паступіла 3,8 млрд рублёў. У параўнаньні з узроўнем 2010 году даходы бюджэту зьнізіліся на 8,5%. Пры гэтым падатковыя й непадатковыя даходы склалі 2,7 млрд рублёў, што на 45,2 мільёну рублёў (ці на 1,7%) больш за даходы, атрыманыя ў 2010 годзе.
Прамысловасьць
Найважнейшымі галінамі, якія вызначаюць разьвіцьцё прамысловага комплексу гораду, зьяўляецца машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, электраэнэргетыка, мэдычная прамысловасьць. У горадзе працуюць такія машынабудаўнічыя прадпрыемствы, як «Курганскі аўтобусны завод», «Курганскі машынабудаўнічы завод», «Курганскі завод шляхавых машынаў», «Курганскі завод колавых цягачоў» і іншыя.
Remove ads
Гарады-сябры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads