Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева — колішняя вышэйшая навучальная ўстанова, якая існавала ў г. Кызыларда (Казахстан) у 1976-1998 гадах. У 1998 годзе шляхам зьліцьця з Кызылардзінскім гуманітарным унівэрсытэтам імя Каркыт Ата рэарганізаваны ў Кызылардынскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата.

Гістоыря

13 ліпеня 1976 г. у г. Кызыларда быў адкрыты філіял Джамбульскага гідрамэліярацыйна-будаўнічага інстытута (ДГМБІ).

15 лістапада 1990 года Кызылардзінскі філіял Джамбульскага гідрамэліярацыйна-будаўнічага інстытута пераўтвораны ў Кызылардзінскі інстытут інжынэраў аграпрамысловай вытворчасьці (КІІАВ). 12 лютага 1992 г. па ініцыятыве грамадзкасьці, прафэсарска-выкладчыцкага і студэнцкага калектываў інстытуту было прысвоена імя выдатнага казаскага земляроба, ляўрэата Дзяржаўнай прэміі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы Ібрая Жахаева.

7 мая 1996 года інстытут інжынэраў аграпрамысловай вытворчасьці рэарганізаваны ў Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя І. Жахаева (КПТІ імя І. Жахаева).

Пастановай Урада Рэспублікі Казахстан №256 ад 24 сакавіка 1998 г. Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева і Кызылардынскі гуманітарны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата шляхам зьліцьця рэарганізаваны ў Кызылардынскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads