Кызылардынскі гуманітарны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кызылардзінскі гуманітарны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата — колішняя вышэйшая навучальная ўстанова, якая існавала ў г. Кызыларда (Казахстан) у 1937-1998 гадах. У 1998 годзе шляхам зьліцьця з Кызылардзінскім політэхнічным інстытутам імя Ібрая Жахаева рэарганізаваны ў Кызылардынскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата.

Гісторыя

Адкрыты ў 1937 г. на базе Далёкаўсходняга Карэйскага пэдагагічнага інстытута, пераведзенага ў Кызыларду. У 19371941 гг. пры Кызылардзінскім пэдагагічным інстытуце паралельна дзейнічаў настаўніцкі інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 19411945 гг., на базе Кызылардзінскага пэдагагічнага інстытута функцыянавалі вывезеныя Кіеўскі і Харкаўскі ўнівэрсытэты.

У 1952 годзе Кызылардзінскаму пэдагагічнаму інстытуту прысвоена імя расейскага пісьменьніка М. В. Гогаля. У 1992 годзе перайменаваны ў Кызылардзінскі пэдагагічны інстытут імя Каркыт Ата. У 1993 годзе пры інстытуце адкрыты казаска-турэцкі ліцэй, у 1994 — школа-гімназія «Кабілет».

7 мая 1996 года Кызылардзінскі пэдагагічны інстытут імя Каркыт Ата рэарганізаваны ў Кызылардзінскі гуманітарны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата (КызГУ).

Пастановай Урада Рэспублікі Казахстан №256 ад 24 сакавіка 1998 г. Кызылардзінскі гуманітарны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата і Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая Жахаева шляхам зьліцьця рэарганізаваны ў Кызылардынскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Каркыт Ата.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads