Кызыларда

места ў Казахстане From Wikipedia, the free encyclopedia

Кызыларда
Remove ads

Кызыларда (па-казаску: Қызылорда) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Кызылардзінскай вобласьці. Горад заснаваны какандзкімі ўзбэкамі ў 1820 годзе як крэпасьць Какандзкага ханства. Разьмешчаны на правым беразе Сырдар’і, за 830 км да паўднёвага захаду ад Астаны. У горадзе маецца чыгуначная станцыя й аэрапорт.

Хуткія факты

У 1925—1929 гадох горад быў сталіцай Казаскай АССР у складзе РСФСР.

Remove ads

Гісторыя

Крэпасьць Ак-Мячэт была закладзена Амар-ханам, кіраўніком Какандзкага ханства ў 1820 годзе, як паўночна-заходні фарпост ханства.

28 ліпеня 1853 году крэпасьць, які абаранялі какандцы на чале зь Якуб-бэкам, была штурмам узятая расейскімі войскамі пад камандаваньнем генэрала Васіля Пяроўскага і пераназваная ў форт Пяроўскі. У сьнежні таго ж году гарнізон крэпасьці пад кіраўніцтвам камэнданта Міхаіла Агарова з посьпехам вытрымаў аблогу какандзкага войска[2].

Remove ads

Насельніцтва

Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (90%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (5%) і карэйцы (3%).

Адукацыя

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads