Кэстхэй
мястэчка ў Вугоршчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кэ́стхэй (па-вугорску: Keszthely [ˈkɛsthɛj], па-нямецку: Kesthell) — горад на захадзе Вугоршчыны, у мэд’е Зале, разьмешчаны прыкладна за 190 км на паўднёвы захад ад Будапэшту, у паўднёва-заходняй частцы возера Балатон. Насельніцтва на 2014 год — 20 215 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню горад згадваецца ў 1247 годзе, але рымскае паселішча існавала на гэтым месцы ўжо ў пачатку нашай эры. У 1386 годзе ў горадзе была пабудавана францішканская царква, якая захавалася да нашых дзён. У 1421 годзе Кэстхэй атрымаў гарадзкія прывілеі. У XVIII стагодзьдзі, пасьля выгнаньня турак, пачалося маштабнае будаўніцтва асабнякоў і цэркваў, пераважна ў стылі барока. У 1745 годзе быў пабудаваны палац Фэштытычаў, які стаў цяпер галоўнай славутасьцю гораду.
Remove ads
Славутасьці
- Палац Фэштытычаў (1745 год) — адна з найбуйнейшых вугорскіх сядзібаў з паркам
- Ратуша (XVIII стагодзьдзе)
- Калёна Сьвятой Тройцы (1770 год)
- Царква францішканаў (1386 год; неаднаразова перабудоўвалася)
- Музэй Геаргікон (распавядае пра гісторыю сельскай гаспадаркі Вугоршчыны)
- Музэй возера Балатон
Вонкавыя спасылкі
Кэстхэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads