Кігалі
сталіца Руанды From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіга́лі (на руандзе: Kigali) — сталіца і самы вялікі горад Руанды. Насельніцтва налічвае 850 тыс. чалавек. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны. Адначасова зьяўляецца сталіцай прэфэктуры Кігалі. Ёсьць культурным, адміністрацыйным, эканамічным і транспартным цэнтрам Руанды з часоў калі горад стаў цэнтрам новае краіны пасьля здабыцьця незалежнасьці 1962 году ад Бэльгіі. Каля гораду знаходзяцца радовішчы волава і прадпрыемствы па яго пераапрацоўцы. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
Remove ads
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1907 годзе ў часы нямецкага кіраваньня немцам Рыхардам Кантам[1]. У месцы разьвіваўся гандаль ў нямецкую эпоху, а Кант адкрыў некалькі дзяржаўных школаў для вучняў з племя тутсі. Бэльгія захапіла Руанду і Бурундзі падчас Першай сусьветнай вайны, атрымаўшы па вайне мандат на кіраваньне Руандай—Урундзі. Кігалі застаўся месцам знаходжаньня каляніяльнай адміністрацыі ў Руандзе, але сталіца Руанды-Ўрундзі знаходзілася ў Усумбуры (цяпер Бужумбура) у Бурундзі, а Кігалі заставаўся невялікім горадам з насельніцтвам усяго ў 6 тысяч чалавек да здабыцьця незалежнасьці. З 1962 году Кігалі — сталіца незалежнай Руанды. Кігалі павольна павялічваўся на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў. Першапачаткова ён не пацярпеў непасрэдна ў грамадзянскую вайну паміж урадавымі сіламі і Руандыйскім патрыятычным фронтам, якая пачалася ў 1990 годзе. 7 траўня 1994 году ў горадзе былі адбыліся масавыя забойствы людзей, якія належалі да народу тутсі, якія ўчынілі ўзброеныя банды хуту і ўрадавыя войскі. Кігалі ў часы пасьля генацыду зьведаў хуткі рост насельніцтва, а большая частка гораду была перабудаваная.
Remove ads
Клімат
Клімат гораду — экватарыяльны мусонны, з сухім сэзонам з чэрвеня да жніўня і тэмпэратурай 20—21 °C. Колькасьць ападкаў — 1000 мм у год.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads