Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (па-ўкраінску: Київський національний університет імені Тараса Шевченка) — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Ўкраіны. Знаходзіцца ў Кіеве.
Remove ads
Гісторыя

Заснаваны 8 лістапада 1833 году як Кіеўскі імпэратарскі ўнівэрсытэт сьвятога Ўладзімера. Далей назвы мяняліся наступным чынам:
- 1917—1919: Кіеўскі ўнівэрсытэт Св. Уладзімера
 - 1920—1926: Вышэйшы інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (ВІНО)
 - 1926—1932: Кіеўскі інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (КІНО)
 - 1933—1939: Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
 - 1939—1994 Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі (КДУ імя Т. Р. Шаўчэнкі)
 - 1959: Кіеўскі ордэна Леніна дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі
 - 1984: Кіеўскі ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі
 - 1994—1999: Кіеўскі ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (КУ)
 - З 1999 году — Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі
 
Унівэрсытэт названы ў 1939 годзе ў гонар ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі. Пасьля заканчэньня Пецярбурскай акадэміі мастацтваў ён працаваў тут як супрацоўнік археаграфічнай камісіі (у 1845-46 гадах). Разгром ў 1847 годзе Кірыла-Мяфодзіеўскія таварыства і арышт Шаўчэнкі перапынілі яго працу, але не зьнішчылі сувязь паэта з унівэрсытэтам. Пасьля вызваленьня Шаўчэнка напісаў «Буквар паўднёварускі» для нядзельных школаў, займаўся яго распаўсюджваньнем, ліставаўся зь першым рэктарам унівэрсытэту Міхаілам Максімовічам.
Remove ads
Факультэты
- геаграфічны
 - геалягічны
 - эканамічны
 - гістарычны
 - кібэрнэтыкі
 - мэханіка-матэматычны
 - падрыхтоўчы
 - псыхалёгіі
 - радыёфізычны
 - сацыялёгіі
 - фізычны
 - філязофскі
 - хімічны
 - юрыдычны
 
Выбітныя выпускнікі
- Мітрафан Доўнар-Запольскі — беларускі гісторык, этнограф, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі
 - Уладзімер Караткевіч — клясык беларускае літаратуры
 - Леанід Краўчук — першы прэзыдэнт Украіны (1990—1994)
 - Міхаіл Саакашвілі — прэзыдэнт Грузіі (2008—2013)
 - Антон Ясінскі — беларускі гісторык
 
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
