Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі
Remove ads

Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (па-ўкраінску: Київський національний університет імені Тараса Шевченка) — вядучая вышэйшая навучальная ўстанова Ўкраіны. Знаходзіцца ў Кіеве.

Хуткія факты Дэвіз, Дэвіз па-беларуску ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Унівэрсытэт Сьвятога Ўладзімера, пачатак 1910-х гадоў

Заснаваны 8 лістапада 1833 году як Кіеўскі імпэратарскі ўнівэрсытэт сьвятога Ўладзімера. Далей назвы мяняліся наступным чынам:

  • 1917—1919: Кіеўскі ўнівэрсытэт Св. Уладзімера
  • 1920—1926: Вышэйшы інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (ВІНО)
  • 1926—1932: Кіеўскі інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (КІНО)
  • 1933—1939: Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
  • 1939—1994 Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі (КДУ імя Т. Р. Шаўчэнкі)
  • 1959: Кіеўскі ордэна Леніна дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі
  • 1984: Кіеўскі ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Р. Шаўчэнкі
  • 1994—1999: Кіеўскі ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (КУ)
  • З 1999 году — Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі

Унівэрсытэт названы ў 1939 годзе ў гонар ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі. Пасьля заканчэньня Пецярбурскай акадэміі мастацтваў ён працаваў тут як супрацоўнік археаграфічнай камісіі (у 1845-46 гадах). Разгром ў 1847 годзе Кірыла-Мяфодзіеўскія таварыства і арышт Шаўчэнкі перапынілі яго працу, але не зьнішчылі сувязь паэта з унівэрсытэтам. Пасьля вызваленьня Шаўчэнка напісаў «Буквар паўднёварускі» для нядзельных школаў, займаўся яго распаўсюджваньнем, ліставаўся зь першым рэктарам унівэрсытэту Міхаілам Максімовічам.

Remove ads

Факультэты

  • геаграфічны
  • геалягічны
  • эканамічны
  • гістарычны
  • кібэрнэтыкі
  • мэханіка-матэматычны
  • падрыхтоўчы
  • псыхалёгіі
  • радыёфізычны
  • сацыялёгіі
  • фізычны
  • філязофскі
  • хімічны
  • юрыдычны

Выбітныя выпускнікі

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads