Кільдзінская саамская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кі́льдзінская саа́мская мо́ва — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў цэнтральнай частцы Кольскае паўвыспы, у расейскіх паселішчах Варзіна, Варонье і Лавозера.
Паводле Ўсерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году носьбітаў кільдзінскае саамскае мовы налічвалася 353 чалавекі, у 2007 годзе (зьвесткі Ethnologue[3]) — прыкладна 500. Агульная колькасьць кільдзінскіх саамаў склала прыкладна 1000 чалавек.
Часам да кільдзінскае саамскае мовы адносяць акала-саамскую як яе дыялект.
Remove ads
Характарыстыка мовы

Пісьмовасьць

Напрыканцы XIX стагодзьдзя пачалося выданьне кнігаў на кільдзінскай саамскай мове кірылічным альфабэтам. У 20-ых і 30-ых гадох XX стагодзьдзя кільдзінскія саамы на хвалі ўсесавецкае лацінізацыі карысталіся лацінскім альфабэтам, які ў 1937 годзе быў зноў заменены на кірыліцу. Але навучаньне на новым альфабэце не пачалося праз пачатак сталінскіх рэпрэсіяў. Сучасны альфабэт для кільдзінскае саамскае мовы ўведзены ў 1982 годзе.
Сучасны выгляд кільдзінскага саамскага альфабэту[4].
А а | Ӓ ӓ | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ё ё |
Ж ж | З з | Һ һ | И и | Й й | Ҋ ҋ | К к | Л л |
Ӆ ӆ | М м | Ӎ ӎ | Н н | Ӊ ӊ | О о | П п | Р р |
Ҏ ҏ | С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч |
Ш ш | Щ щ | Ъ ъ | Ы ы | Ь ь | Ҍ ҍ | Э э | Ӭ ӭ |
Ю ю | Я я |
Remove ads
Грамадзкае жыцьцё
У цяперашнія часы мова разьвіваецца дзякуючы міжнароднаму саамскаму супрацоўніцтву.
У некаторых школах сяла Лавозера й Лавозерскага раёну Мурманскае вобласьці мова вывучаецца як прадмэт, таксама мова вывучаецца ў Лавозерскай прафэсійнай вучэльні.
У 1985 годзе пад рэдакцыяй Рымы Куруч выдадзены вялікі кільдзінска-саамска-расейскі слоўнік. З 2003 году ў Мурманскай вобласьці працуе радыё на кільдзінскай саамскай мове. У сакавіку 2011 году ў інкубатары Вікіпэдыі адкрыўся моўны разьдзел на гэтай мове.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads