Кіна
валюта Папуа — Новай Гвінэі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіна (код ISO 4217: PGK) — афіцыйная валюта Папуа-Новай Гвінэі. Яна дзеліцца на 100 тоэ. Кіна была ўведзена ў абарачэньне 19 красавіка 1975 году, каб замяніць аўстралійскі даляр. Назва пайшла ад валюты, якая традыцыйна выкарыстоўвалася ў Папуа.
Remove ads
Манэты
У 1975 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10 і 20 тоэ й 1 кіна. Манэты 1 і 2 тоэ былі выкананы з бронзы, астатнія зь нікелевых сплаваў. Манэта 1 кіна мае дзірку ў цэнтры манэты, яна зьявілася з 2006 году. Манэта 1 і 2 тоэ не выкарыстоўваюцца з красавіка 2007 году.
У 1980 годзе былі выпушчаны юбілейныя манэты 50 кіна.
Банкноты
19 красавіка 1975 году былі ўведзены ў абарачэньне банкноты вартасьцю 2, 5 і 10 кіна. Яны абарачаліся паралельна з аўстралійскім далярам да 1 студзеня 1976 году, калі даляр быў забаронены ў якасьці плацёжнага сродку. Банкнота ў 20 кіна была ўведзена ў 1977 годзе, 50 кіна ў 1990 годзе, 100 кіна ў 2005 годзе. Усе банкноты па колеру і дызайну падобныя на аўстралійскім грошы. Пачынаючы з 1991 году ўсе папуа-гвінэйскія банкноты друкуюцца на паперы з дадаткам палімэрных матэрыялаў.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads