Кірыл Коктыш
расейскі палітоляг і прапагандыст беларускага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіры́л Яўге́навіч Ко́ктыш (нар. 1968, Менск, цяпер Беларусь) — расейскі палітоляг родам зь Беларусі.
Кандыдат палітычных навук (1999). Дацэнт катэдры паліітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін[1]. Выступаў прапагандыстам рэжыму Лукашэнкі[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Менску ў 1968 годзе[3]. У 1985—1986 гадах вучыўся на філялягічным факультэце БДУ, дзе вывучаў ангельскую, беларускую, лацінскую і расейскую мовы. У 1988 годзе паступіў на факультэт міжнароднай інфармацыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін (МДІМЗ), дзе вывучаў міжнародную журналістыку, а таксама ангельскую і гіндзійскую мовы. У 1993 годзе скончыў факультэт міжнароднай інфармацыі МДІМЗ[1].
У 1993—1996 гг. працаваў рэпарцёрам аддзела здарэнняў вячэрняй газеты «Гарадскія Часы», быў выканаўчым дырэктарам агенцыі «Пармікс» у Менску. Ажыцьцявіў некалькі нязначных спраў, у тым ліку прэс-канфэрэнцыю А. Лукашэнкі ў 1994 годзе[3]. Працаваў галоўным спэцыялістам Аналітычнага цэнтру пры ўрадзе Расеі[4]. У 1996 годзе паступіў у асьпірантуру МДІМЗ на катэдру паліталёгіі, якую скончыў у 1999 годзе. Ад 1997 г. — выкладнік катэдры палітычнае тэорыі факультэту паліталёгіі МДІМЗ. Аўтар аналітычных даведак і рэкамэндацыяў для неназваных кліентаў па палітычнай сытуацыі ў Беларусі, ва Ўкраіне і расейскіх рэгіёнах[3]. 30 верасьня 1999 году атрымаў навуковую ступеню кандыдата палітычных навук. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Трансфармацыя палітычнага рэжыму Рэспублікі Беларусь». Ад 2001 году стаў рыхтаваць аналітычныя даведкі пра палітычна-гаспадарчае становішча ў Беларусі для Міністэрства замежных справаў Расеі з парадамі і кіраваць адпаведнымі дасьледчымі праектамі МДІМЗ. У 2003 годзе кіраваў палітэканамічнага дасьледаваньня Казахстану. У 2003—2005 гадах ствараў такія аналітычныя даведкі наконт Украіны. Пазьней стаў пісаць такія ўнутрырасейскія даведкі пра Ненецкую аўтаномную акругу, Кастрамскую вобласьць, Прыморскі і Хабараўскі краі. У 2009 годзе выдаў 2 працы: «Пралегамены да антрапалёгіі крызісу нашага часу» і «Сеткавыя аспэкты кампэтэнтаснага падыходу да вышэйшай адукацыі»[1].
На 2021 год дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных зносін, адказны сакратар Рады Расейскай асацыяцыі палітычных экспэртаў і кансультантаў "Марьин Гай".
Remove ads
Працы і погляды
Аўтар двух бэстсэлераў па тэорыі палітыкі - “Тэорыя мэтафары і палітычныя інстытуты” і “Дыскурс рацыяналізму, свабоды і дэмакратыі”. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году выступаў з крытыкай рэжыму Лукашэнкі, але не пазьней за 2014 год перайшоў на пазыцыі яго абароны. Неаднаразова выступаў з камэнтарамі па міжнароднай і ўнутрыбеларускай палітыцы ў СМІ Беларусі, Расеі і 3-х краінаў.
Займаецца аналізам сучаснага прыкладнога выкарыстаньня беларускіх дэмакратычных ідэяў дэмакратыі і свабоды[5][6].
Падтрымліваў “менскую пляцоўку” як цэнтру магчымага ўрэгуляваньня ўкраінскага крызісу[7][8].
Выступае ў падтрымку эканамічнай інтэграцыі Беларусі з Расеяй і разьвіцьцё Эўразійскага эканамічнагага зьвязу[9][10].
Пасьля падзеяў 2020—2021 г. у Беларусі
Падчас пратэстаў 2020 году ў Беларусі заняў бок ураду[11][12], агітацыяй супраць страйкаў[13][14], прапагандысцкай падтрымкай так званага «Ўсебеларускага народнага сходу»[15]. Крытыкаваў увядзеньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і дзеяньні міжнароднай супольнасьці па дапамозе беларускаму дэмакратычнаму руху[16][17].
Remove ads
Сям’я
Бацькі пражываюць у Менску.
Жанаты другім шлюбам. Паводле публічных крыніцаў, мае чатырох дзяцей[18].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads