Хабараўскі край
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хаба́раўскі край (па-расейску: Хабаровский край) — край на ўсходзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Хабараўск. Край уваходзіць у Дальнеўсходную фэдэральную акругу, мяжуе з Магаданскай і Амурскай вобласьцю, Якутыяй, Габрэйскай аўтаномнай воласьцю й Прыморскім краем. Акрамя таго край мае выхад да Японскага й Ахоцкага мораў, а ад вострава Сахалін аддзяляецца пралівамі Татарскім й Невельскім.
Remove ads
Геаграфія
Акрамя асноўнай, кантынэнтальнай частцы, у склад краю ўваходзяць некалькі астравоў, сярод іх самымі буйнымі ёсьць Шантарскія астравы. Агульная працягласьць берагавой лініі складае каля 2500 км, у тым ліку астравы маюць працягласьць 3390 км.
Гісторыя
У Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснага Хабараўскага краю была населена ў асноўным народамі тунгуса-маньчжурскай моўнай групы, а таксама ніўхамі. У Кітаі яны былі вядомыя пад зборнай назвай «дзікія чжурчжэні»[1].
Першыя расейскія земляпраходцы прыбылі ў гэтыя паўночныя тэрыторыі расейскага краю ў XVII стагодзьдзі. У 1639 годзе атрад казакоў на чале з Іванам Масквіціным выйшаў да берагоў Ахоцкага мора.
Remove ads
Насельніцтва
У цэлым Хабараўскі край зьяўляецца адным з самых маланаселеных рэгіёнаў Расеі, што абумоўлена, па-першае, агульным эканамічным заняпадам постсавецкага часу, а па-другое — суровасьцю мясцовага клімату, параўнальнага з раёнамі скрайняй Поўначы.
Эканоміка
Прамысловасьць
Паводле аб’ёмаў вытворчасьці, назапашанаму вытворчаму, навукова-тэхнічнаму, кадраваму патэнцыялу вядучымі ў прамысловасьці краю зьяўляюцца[2]:
- вытворчасьць машынаў і абсталяваньня
- хімічная прамысловасьць
- вытворчасьць транспартных сродкаў
- вытворчасьць электра- й электроннага абсталяваньня
- мэталюргічная вытворчасьць
- вытворчасьць гатовых мэталічных вырабаў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads