Палітычны рэжым

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паліты́чны рэжы́м — спосаб функцыянаваньня палітычнай сыстэмы грамадзтва й палітычных працэсаў; тып дзяржаўнага кіраваньня са спэцыфічнымі прынцыпамі й структурамі, якія рэгулююць грамадзкія адносіны[1]. Асноўным пытаньнем палітычнага рэжыму зьяўляецца праблема ўлады, якая ўзьдзейнічае на ўсе сфэры грамадзтва, на эканамічныя, сацыяльныя й іншыя структуры, палітычныя паводзіны й дзейнасьць людзей[1].

Хуткія факты Формы дзяржавы, Палітычныя рэжымы ...
Remove ads

Клясыфікацыя

Існуе мноства крытэраў, паводле якіх клясыфікуецца палітычны рэжым. Можа быць лібэральны, аўтарытарны, дэмакратычны, аўтакратычны, монакратычны (дыктатарскі), дырэкторыя (калектыўнае кіраваньне), камбінаваны[1].

Клясыфікуецца таксама па сацыяльным складзе кіруючых элітаў, ступені адкрытасьці й закрытасьці, характары абароны й падтрымкі рэжыму, формах і мэтадах палітычнага ўзаемадзеяньня паміж кіруючай элітай і грамадзтвам[1].

Палітычны рэжым вызначае тып арганізацыі ўлады, палітычныя адносіны, сукупнасьць ідэалягічнага, інстытуцыянальнага й сацыяльнага парадку, якія садзейнічаюць фармаваньню палітычнай культуры. Тып палітычнага рэжыму вызначаецца ўзроўнем разьвіцьця й інтэнсіўнасьцю палітычных працэсаў, структурай кіруючай улады, мэханізмам яго фармаваньня, станам правоў і свабодаў чалавека ў грамадзтве, пануючым тыпам легітымнасьці, разьвітасьцю грамадзка-палітычных традыцыяў, дамінуючай палітычнай сьвядомасьцю й паводзінамі. Паводле марксісцкай тэорыі існуюць сацыялістычныя й капіталістычныя палітычныя рэжымы[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads