Кірыл Янкоўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кіры́л Янко́ўскі (нар. 9 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Віцебску».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец акадэміі салігорскага «Шахцёра». У 2017 годзе пачаў выступаць за дублюючы склад клюбу. За першую каманду дэбютаваў, зьявіўшыся ў пачатковым складзе і адгуляўшы ўсю гульню, 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Андэрдогу». У студзені 2020 году быў выпраўлены ў наваствораны фарм-клюб каманды — петрыкаўскі «Шахцёр». Каманда ўзяла ўдзел у розыгрышы чэмпіянату Беларусі ў Другой лізе, а сам абаронца хутка замацаваўся ў асноўным складзе, здабыўшы срэбраныя мэдалі першынства. У лютым 2021 году працягнуў супрацу з клюбам[3], які тым часам пачаў спаборнічаў у Першай лізе. Першы матч у новым дывізіёне згуляў 6 траўня, зьявіўшыся на замену на 42-й хвіліне ў сустрэчы з «Воршай». Паводле вынікаў сэзонаў клюб атрымаў бронзавыя мэдалі чэмпіянату. У лютым 2023 году пакінуў петрыкаўскі клюб[4], вярнуўшыся ў салігорскі «Шахцёр». Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 2 красавіка 2023 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана». У чэрвені 2023 году па зыходзе шэрагу ключавых футбалістаў з каманды Янкоўскі здолеў замацавацца ў асноўным складзе дружыны. У 2024 годзе быў капітанам каманды. Па заканчэньні сэзону 2024 году, пасьля страты «Шахцёрам» месца ў элітным дывізіёне, поруч з аднаклюбнікам Андрэем Макаранкам далучыўся да складу «Іслачы»[5]. Не згуляўшы за «ваўкоў» аніводнага матчу ў найвышэйшым дывізіёне, далучыўся да складу «Віцебску»[6].

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads