Кісялі (Хмяльніцкая вобласьць)
вёска ў Стараканстантынаўскім раёне Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кісялі́ (па-ўкраінску: Киселі) — вёска ў Стараканстантынаўскім раёне Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны. Уваходзіць у склад Сахнівіцкай вясковай рады. Насельніцтва — 391 чалавек (2001).
Remove ads
Мінуўшчына
Першапачаткова мясцовасьць належала да Астроскай ардынацыі. У XVIII стагодзьдзі пераходзіць ва ўласнасьць Любамірскіх, ад якіх у 1763 Кісялі і Пісараўку набыў Юзэф урбаноўскі гербу «Прус». Ад Юзэфа вёскі дасталіся ягонаму сыну Антонію, жанатаму з Эльжбетай Крушэўскай, якія жылі ў Гарадку. Па сьмерці Антонія ў 1843 року ягоная жонка пераехала ў Кісялі, а ў 1853 прадала Гарадзец і зьехала ў Жытомір. У наступным року Эльжбета Крушэўская памерла, запавядаўшы Кісялі сваім тром пляменьніцам з Варонічаў: Марыі Стахоўскай, Сабіне Браткоўскай і Соф’і Крашэўскай. Крашэўскія, паводле яе волі, мелі стаць уласьнікамі маёнтку, сплаціўшы астатнім двум сем’ям патрэбную суму кампэнсацыі. Язэп Крашэўскі захапляўся прыгажосьцю кісялёўскіх краявідаў яшчэ падчас гасьцяваньня ў Крушэўскіх, і Эльжбета ведала, як пакінуць пасьля сябе памяць. На ейнай магіле Крашэўскі паставіў мэталёвую каплічку з уласнымі вершамі й малюнкамі[1].
У той час Крашэўскія жылі ў Жытоміры, у Кісялі прыяжджаючы адпачываць[2]. У 1861, зьяжджаючы з Валыні, прадалі Кісялі.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
- Мэмарыяльная дошка ў гонар Язэпа Крашэўскага. Знаходзіцца на будынку Кісялёўскае агульнаадукацыйнае школы I—II ступеняў[2]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads