Жытомір
места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жытомір або Жытомер (па-ўкраінску: Житомир) — места на захадзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Цецераве. Адміністрацыйны цэнтар Жытомірскай вобласьці і Жытомірскага раёну. Плошча 65 км². Насельніцтва на 2023 год — 260 000 чал.
Remove ads
Знаходзіцца за 131 км на захад ад Кіева. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.
Remove ads
Гісторыя
- 884: паводле паданьня, паселішча заснаваў дружыньнік князёў Аскольда ды Дзіра — Жытомір, які нібыта адмовіўся служыць Алегу, схаваўся ў лясох і пасяліўся на высокай скале каля сутоках рэчак Каменка і Цецераў.
- 1240: першы пісьмовы ўспамін пра Жытомір (паводле іншых зьвестак — у 1305 року[3]) у зьвязку з ардынскай навалай.
- 1324: вялікі князь Гедымін далучыў Жытомір да Вялікага Княства Літоўскага.[3]
- 2-я пал. XIV ст.: існаваў драўляны Жытомірскі замак.
- 1444: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1471: цэнтар павету Кіеўскага ваяводзтва.
- 1520-я: у месьце паўстаў мураваны замак.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1572: у Жытоміры было 142 двары.
- 1596: атрымаў прывілей на два кірмашы.
- 1609: у Жытоміры было 246 дамоў мяшчанскіх і 16 шляхецкіх.[4]
- 1634—1636: жытомірскі староста Я. Тышкевіч заснаваў тут кляштар кармэлітаў.
- 1648: места спустошылі казакі Б. Хмяльніцкага.
- 1686: сталіца Кіеўскага ваяводзтва, рэзыдэнцыя кіеўскіх біскупаў.
- 1724: у Жытоміры пачала сваю дзейнасьць місія езуітаў, пры якой працавала школа з клясамі граматыкі, сынтаксысу, паэтыкі і рыторыкі, курсы маральнай тэалёгіі, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[4]
- 1735—1744: у месьце збудавалі катэдральны касьцёл, у 1761 року — бэрнардынскі кляштар.
- 1765: у Жытоміры было 285 будынкаў (у 1788 року — 288), дзейнічалі 5 храмаў (3 каталіцкія і 2 праваслаўныя).
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1838: расейскія ўлады разабралі Жытомірскі касьцёл езуітаў.
- 1918: некалькі тыдняў у Жытоміры працаваў урад УНР.
- 1920: у складзе УССР.
- 1937: цэнтар вобласьці.
- 9 ліпеня 1941 — 13 лістапада 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads
Насельніцтва
- 1861 — 40 564 чал.
- 1885 — 54 935 чал. (27 587 мужчынаў і 27 368 жанчын), зь іх паводле стану: 4245 шляхты; 62 праваслаўныя, 17 каталіцкіх, 5 эвангелісцкіх, 5 юдаісцкіх духоўных асобаў; 46 705 мяшчанаў, 815 сялянаў, 940 рэгулярнага войска, 2906 жаўнераў і іхных радзінаў, 175 іншаземцаў; паводле веры: 22 265 праваслаўных, 1002 раскольнікаў, 9337 рымска-каталікоў, 160 эвангелістаў, 33 чэскія гусіты, 22 111 юдаістаў, 27 магамэтанаў.[5]
- 1891 — 69 785 чал., зь іх праваслаўных 23 500, раскольнікаў 1073, юдаістаў 24 062, рымска-каталікоў 9009.[6]
- 1913 — 45 тыс. чал.
- 1939 — 92,9 тыс. чал.[7]
- 1959 — 95 106 чал.
- 1971 — 167 тыс. чал.[8]
- 1991 — 297,5 тыс. чал.[9]
- 2001 — 284,2 тыс. чал.[10]
Мова
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Падзяляецца на Каралеўскі і Багунскі раёны.
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі (ВА «Электравымяральнік»; заводы: станкоў-аўтаматаў, побытавых прыбораў і інш.); заводы: хімічнага валакна, па перапрацоўцы лекавай расьліннай сыравіны; лёгкай (у тым ліку льнокамбінат), харчовай (мясной, кансэрвавай і інш.) прамысловасьці; мэблевы камбінат, фабрыка музычных інструмэнтаў і інш.
Славутасьці
Да ліку гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў Жытоміру належаць:
- Воданапорная вежа (1897)
- Касьцёл Сьв. Яна з Дуклі (1842)
- Катэдральны касьцёл Сьв. Сафіі (1847)
- Катэдральны сабор Праабражэньня Гасподняга (1866—1874)
- Кляштар езуітаў (1724)
- Царква Сьв. Міхала (1856)
- Царква Ўзьвіжаньня Сьв. Крыжа (Музэй прыроды)
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (Падольская, 1874)
- Якаўлеўская царква (1837)
Remove ads
Галерея
- Касьцёл Сьв. Яна з Дуклі
- Катэдральны сабор Праабражэньня Гасподняга
- Царква Сьв. Міхала
- Царква Ўзьвіжаньня Сьв. Крыжа
- Музэй С. Каралёва
- Рака Цецераў у Жытоміры
- Камень з датай заснаваньня места
- Дом, у якім жыў Юзэф Крашэўскі
Месты-сябры
Асобы
- Ян Гамарнік (1894—1937) — савецкі вайскавод, дзяржаўны і партыйны дзяяч
- Яраслаў Дамброўскі (1836—1871) — польскі, расейскі ды францускі рэвалюцыянэр
- Сяргей Каралёў (1906—1966) — навуковец у галіне ракетабудаваньня і касманаўтыкі, канструктар
- Сьвятлана Курылёва (нар. 1928) — беларуская пісьменьніца, піша на расейскай мове
- Юзэф Ігнацы Крашэўскі (1812—1887) — беларускі і польскі пісьменьнік, гісторык і фальклярыст
- Сьвятаслаў Рыхтэр (1915—1997) — піяніст
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads