Кіт Флінт
ангельскі музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіт Чарльз Флінт (па-ангельску: Keith Charles Flint; 17 верасьня 1969, Рэдбрыдж, Лёндан — 4 сакавіка 2019, Грэйт-Данмоў, Эсэкс, Вялікабрытанія) — танцор і вакаліст брытанскага электроннага гурту The Prodigy.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Сям’я Кіта была не зусім шчаснай, пасталеўшы ён перастаў размаўляць з бацькамі. Бацькі часта пераязджалі і Кіту даводзілася вучыцца ў розных школах. З-за дыслексіі хлопчык вучыўся кепска. У маладосьці бацька выгнаў яго з дому і Кіт адправіўся падарожнічаць. Падпрацоўваў гандляром на вулічных шэрагах у Ізраілі, працаваў страхароў ў Вялікабрытаніі. З 1988 году стаў пастаянным удзельнікам танцавальных вечарынак на аўтастрадзе M25[4]
Флінт здабыў папулярнасьць як вакаліст Prodigy, хоць у групе ён першапачаткова быў танцорам. Першая песьня, якую запісаў Флінт ў якасьці вакаліста, была Firestarter 1996 году. Тры тыдні яна прабыла на першым месцы ў чарце UK Singles Chart. Выконваў таксама адну з самых вядомых песень The Prodigy — «Breathe».
Сьмерць
Быў знойдзены мёртвым раніцай 4 сакавіка 2019 году ў сваім доме ў горадзе Данмоў у графстве Эсэкс. Па папярэнім дадзеным, паліцыя не выявіла сьведчаньня гвалтоўнай сьмерці музыкі[5][6]. Па дадзеным афіцыйнай старонкі гурту ў Instagram музыка зьдзейсьніў самагубства[7]. Ліям Гаўлет пацьвердзіў, што Кіт скончыў жыцьцё самагубствам.[8] Падставай для самагубства называюць дэпрэсію, якую выклікаў разрыў з жонкай.
Remove ads
Дыскаграфія
- Electronic Punks (1995)
- The Fat of the Land (1997)
- Baby’s Got a Temper (2002)
- Hotride (2004)
- Invaders Must Die (2009)
- World’s on Fire (2011)
- The Day Is My Enemy (2015)
- No Tourists (2018)
- Flint
- Device No. 1 (2003)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads