The Prodigy

From Wikipedia, the free encyclopedia

The Prodigy
Remove ads

The Prodigy — культавы брытанскі музычны гурт, утвораны ў 1990 годзе, арыентаваны на электронную музыку. The Prodigy стварылі непаўторнае гучаньне, выкарыстоўваючы элемэнты розных стыляў — ад рэйву, гардкор-тэхна, індастрыялу і брэйкбіту да электроннага року і панк-вакалу. Да пачатку сакавіка 2019 году ў склад гурта ўваходзілі Ліям Гаўлет (клявішнік і кампазытар), Кіт Флінт (танцор і вакаліст, памёр 4 сакавіка 2019 году[1]) і Maxim Reality (МС і вакаліст). Раней удзельнікамі былі Лірой Торнгіл (танцор і клявішнік) з 1990 да 2000 году і танцаўшчыца Шаркі, што пакінула гурт напачатку кар’еры. Зьявіўшыся на андэграўнднай рэйв-сцэне напачатку 1990-х гадоў, гурт з таго часу мае культавую папулярнасьць і вядомасьць у сьвеце.

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Абраная дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • Experience (21 верасьня 1992)
  • Music for the Jilted Generation (4 ліпеня 1994)
  • The Fat of the Land (30 чэрвеня 1997)
  • Always Outnumbered, Never Outgunned (23 жніўня 2004)
  • Invaders Must Die (23 лютага 2009)
  • The Day Is My Enemy (2015)
  • No Tourists (2018)

Канцэртныя альбомы

  • World’s on Fire (23 мая 2011)

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads