К’яры

камуна ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia

К’яры
Remove ads

К’яры (па-італьянску: Chiari) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Лямбардыя.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паселішча было заснаванае ў 1125 годзе. У 1237 годзе замак К’яры быў абложаны Фрыдрыхам II. У 1272 годзе места было зруйнаванае гвэльфамі, але пазьней адноўленае. У пачатку XV стагодзьдзя места апынулася пад уплывам мілянскага роду Вісконці.

У 1422 годзе Філіпа Марыя Вісконці надаў гораду адміністрацыйныя прывілеі і прызнаў ягоную палітычную аўтаномію. Тым ня менш, у 1426 годзе быў заняты варожымі войкаму, трапіўшы пад уладу Вэнэцыянскай рэспублікі, якая кантралявала места да 1797 году. У 1512 годзе быў разрабаваны швайцарцамі і ляндскнэхтамі. У 1630 годзе, як і многія месты Лямбардыі, К’яры пацярпела ад пошасьці чумы. За часам вайны за гішпанскую спадчыну тут адбылася бітва пры К’яры 1701 году, дзе змагаліся французы і аўстрыйцы. У 1762 годзе тут працавалі шматлікія шаўкапрадзільнымі мануфактуры, то бок горад стаў адным з найважнейшых прамысловых цэнтраў рэгіёну.

Паводле вынікаў Венскага кангрэсу ў 1815 годзе места перайшло ў склад Лямбарда-Вэнэцыянскага каралеўства, падкантрольнага Габсбургам. У 1859 годзе трапіў у склад Сардынскага каралеўства.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads