Гомасэксуальнасьць у літаратуры

літаратурны жанр, датычны тэматыцы ЛГБТ From Wikipedia, the free encyclopedia

Гомасэксуальнасьць у літаратуры
Remove ads

Гомасэксуа́льнасьць у літарату́ры, таксама ЛГБТ-літарату́ра літаратурныя творы, якія дасьледуюць і апісваюць падзеі, зьвязаныя з ідэнтычнасьцю, вопытам і бедамі лезьбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендэраў і іншых прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці. Гэты жанр ахоплівае шырокі спэктар формаў, уключаючы раманы, паэзію, эсэ, мэмуары й пʼесы, і часта закранае тэмы каханьня, дыскрымінацыі й імкненьня да прыняцьця[1]. ЛГБТ-літаратура валодае некалькімі характэрнымі рысамі, а менавіта: сэтынгам; працай са стэрэатыпамі; закадаванай камунікацыяй; пытаньнямі гендэра й сэксуальнасьці[2].

Thumb
Першая старонка з твору «Фані Гіль», які быў напісаны ў 1748 годзе.

Гомасэксуальнасьць стала вядомай у літаратуры ў часы Сярэднявечча. Значную частку складалі творы антычнасьці, дзе апісваліся падзеі жыцьця старажытных грэкаў. У 1800-ых гадах пачалося распаўсюджаньне францускіх твораў, якія ўтрымлівалі гомасэксуальную парнаграфію. Сярод тых твораў можна назваць «Гаміяні».

Гомасэксуальнасьць у літаратуры не азначае апісаньне плоцкага акта. Яна можа апісваць побытавае жыцьцё мужчыны й мужчыны альбо жанчыны й жанчыны.

Remove ads

Віды

Ніжэй прыведзеныя некаторыя віды літаратуры:

  • лезьбійская літаратура;
  • гей-літаратура;
  • бісэксуальная літаратура;
  • трансгендэрная літаратура;
  • інтэрсэкс-літаратура.

Літаратура ў розных краінах

Гомасэксуальнасьць не распаўсюджаная ў беларускай літаратуры, бо яна вядзе свой пачатак зь сялянскага жыцьця. У ім няма месца для забавы і адпачынку, галоўнае ў жыцьці сялян — цяжкая работа.

У аповесьці «Драма» беларускі пісьменьнік Іван Шамякін пісаў:

… нават дактарам, жанчынам, яна ні разу не дазволіла на мэдаглядах мацаць у тым месцы, праўда, ніводная і не настойвала на гэтым: не ў сталоўках практыку праходзіць — на заводах. Толькі адна па-матчынаму ласкава пагладзіла яе жывот, ногі, пахваліла:
«Прыгожае ў цябе цела. Во будзе шчасьце камусь.»
Гэта яе ўсхвалявала мацней, чым усе заляцаньні студэнтаў і нават выкладчыкаў.

— «Драма» Іван Шамякін[3].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads