Бісэксуальнасьць
плоцевае прыцягненьне як да больш чым аднаго полу From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Бісэксуальнасьць (лац. bis + sexualis — «двойчы» + «плоць») — гэта рамантычная альбо сэксуальная цяга ці паводзіны ў адносінах да мужчын і жанчын (бінарная плоць)[1][2][3], да больш чым адной плоці ці гендэру[4], альбо да людзей як адной плоці ці гендэру, так і розных плоцей ці гендэраў[5]. Гэтае паняцьце таксама можа ўключаць рамантычную ці сэксуальную цягу да людзей незалежна ад іхнай плоці ці гендэрнай ідэнтычнасьці, што таксама вядома як пансэксуальнасьць[6][7][8].

Тэрмін «бісэксуальнасьць» у асноўным выкарыстоўваецца для абазначэньня людзей, якія адчуваюць як гетэрасэксуальную, так і гомасэксуальную цягу[1][2][9]. Бісэксуальнасьць — адна з трох асноўных клясыфікацыяў сэксуальнай арыентацыі, нараўне з гетэрасэксуальнасьцю й гомасэксуальнасьцю, якія існуюць у гетэрасэксуальна-гомасэксуальным кантынуўме. Бісэксуальная ідэнтычнасьць не абавязкова азначае роўную сэксуальную цягу да абедзьвюх плоцяў; як правіла, людзі, якія адчуваюць відавочную, але не выключную сэксуальную перавагу ў дачыненьні адной плоці ў параўнаньні з другой, таксама адносяць сябе да бісэксуалаў[10].
Навукоўцы ня ведаюць дакладнай прычыны сэксуальнай арыентацыі, але мяркуюць, што яна выкліканая складаным узаемадзеяньнем генэтычных, гарманальных і экалягічных фактараў[11][12][13], і не разглядаюць яе як выбар[11][12][14]. Хоць ні адна тэорыя аб прычыне сэксуальнай арыентацыі пакуль не атрымала шырокай падтрымкі, навукоўцы аддаюць перавагу біялягічным тэорыям[11]. Існуе значна больш доказаў на карысьць несацыяльных, біялягічных прычынаў сэксуальнай арыентацыі, чым сацыяльных, асабліва для мужчын[3][9][15].
Бісэксуальнасьць назіралася ў розных чалавечых грамадзтвах[16], а таксама ў жывёльным сьвеце[17][18][19], на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Тэрмін «бісэксуальнасьць», як і тэрміны «гетэрасэксуальнасьць» і «гомасэксуальнасьць», быў уведзены ў XIX стагодзьдзі Чарлзам Гілбертам Чэдакам[20][21].
Бісэксуальнасьць таксама можа абумоўліваецца абставінамі вымушанай плоцевай ізаляцыі(en) ў войску і турме[22].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads