ЛНЗ Чаркасы
украінскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ЛНЗ (па-ўкраінску: ЛНЗ) — украінскі футбольны клюб з Чаркасаў, заснаваны з 2006 годзе. У чэрвені 2021 году клюб набыў прафэсійны статус і быў падлучаны да Другой лігі. Клюб быў створаны намаганьнямі кіраўніцтва Лебядзінскага насеньняводчага завода, які ўваходзіць у аграпрамысловы холдынг ЛНЗ-Груп[2].
Remove ads
Гісторыя
Клюб быў створаны ў 2006 годзе дырэктарам Лебядзінскага насеньняводчага завода Дзьмітром Краўчанкам. Каманда выступала ў чэмпіянаце і Кубку Чаркаскай вобласьці і ладзіла хатнія матчы на Цэнтральным стадыёне ў Шполі[3]. Першым трэнэрам каманды быў Пятро Славінскі, які ачольваў калектыў з 2006 па 2011 гады ўлучна[4]. У 2009 годзе клюб займеў першы буйны посьпех, здабыўшы залатыя мэдалі чэмпіянату і стаўшы фіналістам кубка вобласьці. У 2011 годзе каманда зноў стала чэмпіёнам свайго рэгіёну. У 2012 годзе трэнэрам ЛНЗ стаў Васіль Грачаны, у тым жа годзе ён разам з камандай стаў срэбраным прызэрам і фіналістам кубка. У 2013 годзе клюб зьмяніў назву на «ЛНЗ-Лебядзін» і стаў прадстаўляць сяло Лебядзін Шпалянскага раёну Чаркаскай вобласьці. У 2016 і 2017 гадах каманда зноў стала пераможцам першынства вобласьці. У сэзоне 2017—2018 гадоў адбыўся дэбют клюбу ў Кубку Ўкраіны сярод аматараў, дзе ў фінальным матчы клюб перамог «Вікторыю» зь Мікалаеўкі[5]. У сэзоне 2018—2019 гадоў каманда спаборнічала ў аматарскім чэмпіянаце Ўкраіны, дакрочыўшы да паўфіналу.
У 2020 годзе зьмяніў назву з «ЛНЗ-Лебядзін» на ЛНЗ, а ў пачатку 2021 году зьмяніў прапіску, пераехаўшы ў Чаркасы. Клюб прадставіў новы лягатып, адначасова прэтэндуючы на прафэсійны статус[6]. У сэзоне 2022—2023 гадоў каманда заняла трэці радок у прафэсійнай Першай лізе і атрымала месца ў плэй-оф за права трапіць у Прэм’ер-лігу. Супернікам чаркасцаў быў «Інгулец». Паводле вынікаў двубою ЛНЗ перамог і стаў першым клюбам з Чаркасаў, які прабіўся ў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Ўкраіны.
Дэбютны сэзон у чэмпіянаце Ўкраіны ЛНЗ пачаў з паразы ў хатнім матчы супраць «Чарнаморца» зь лікам 0:2. Аднак ужо праз тыдзень, 5 жніўня, каманда здабыла гістарычную перамогу, адолеўшы супраціў «Мінаю» з разгромным лікам 3:0. Пасьля 4-га тура кіраўніцтва ЛНЗ адправіла ў адстаўку трэнэра Аляксандра Каўпака і запрасіла на ягонае месца беларускага адмыслоўца Алега Дулуба. Улетку 2024 году беларус быў звольнены з пасады галоўнага трэнэра.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads