Чаркасы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарка́сы (па-ўкраінску: Черкаси) — места ва Ўкраіне, на правым беразе Дняпра, адміністрацыйны цэнтар Чаркаскай вобласьці ды Чаркаскага раёну. Улучае ў сябе 2 мескія раёны: Прыдняпроўскі ды Сасноўскі. Сасноўскі раён улучае ў сябе селішча Аршанец.
Remove ads
Паходжаньня назову
На сёньня вядома тры асноўныя вэрсіі назову места:
- Назоў напрамую паходзіць ад аднаго з этнонімаў адыгскіх народаў.[2] Гэтую вэрсію падтрымліваюць Васіль Тацішчаў ды Аляксандар Ріґэльман.
- Ад асэтынскага зоаэтноніма чэркасогі, што дало пачатак такім асобным этнонімам як Чаркасы ды Касогі.
- Назоў «Чаркасы» (па-ўкраінску: Черкаси) паходзіць ад чыры кышы альбо чыры кысі (у залежнасьці ад дыялекту), што значыць «людзі сілы» альбо «людзі арміі».[3]
Remove ads
Гісторыя
Першая згадка пра Чаркасы зьмяшчаецца ў Густынскім летапісу і датуецца 1305 годам. У 1360-я гады места ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэтак, у 1384 годзе горад згадваецца як умацаваны горад на паўднёвых ўскраінах, утвараючы разам з Ваўкавыскам, Брацлавам і Каневам лінію абароны на шляху крымска-татарскіх заваёўнікаў. Роля Чаркасаў, як важнага апорнага пункта супраць рабаўніцкіх нападаў з боку Крымскага ханства, асабліва ўзрасла з канца XV стагодзьдзя.
Першы, дастаткова сур’ёзны, напад татараў адбыўся ў 1483 годзе, тады ордаў Мэнглі-Гірэя спустошылі амаль увесь рэгіён каля Кіева, аднак Чаркасы не ўзялі. Пасьля гэтага ў пачатку XVI стагодзьдзя Чаркаская крэпасьць была значна ўмацавана. У 1532 годзе горад вытрымаў 30-дзённую аблогу войскаў крымскага хана Саадэт-Гірэя. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году Чаркасы ўвайшлі ў склад Польшчы. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году места адышло ў склад Расейскай імпэрыі, стаўшы адным з павятовых цэнтраў Вазьнясенскага намесніцтва. З 1797 году горад стаў павятовым у складзе Кіеўскай губэрні.
Remove ads
Улада ды мясцовае самакіраваньне
Мескі галава — Сяргей Адарыч (па-ўкраінску: Сергій Одарич). Ніжэй пададзены партыйны склад Чаркаскай мескай рады:[4]:
Транспарт
Рачны порт на раце Крамянчуцкім вадасховішчы. Ёсьць Аэрапорт. Чыгуначная станцыя. Празь места праходзіць шаша Н16 Залатаноша — Умань (нацыянальнага значэньня) ды P15 Канеў — Крамянчук (рэгіянальнага значэньня).
Гарадзкі транспарт
У горадзе ёсьць тралейбус. Раней, да 2009 году, існаваў і аўтобус. Заменены на маршрутныя таксі.
Насельніцтва

Мова
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads