Чаркаская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарка́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Черкаська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 20,9 тыс. км². Насельніцтва — 1,341 млн чалавек (2006 год). Адміністрацыйны цэнтар — места Чаркасы.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Ўкраіны.
На ўсходзе мяжуе з Палтаўскай вобласьцю, на поўдні — з Кіраваградзкай вобласьцюй, на захадзе — зь Віньніцкай вобласьцю. На поўначы мяжуе зь Кіеўскай вобласьцю.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 150 км, з захаду на ўсход — 245 км.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны зь цёплым, часам сьпякотным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені — 5,9°С, у ліпені — +19,5°С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 450—520 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 160—170 дзён.
Рэльеф
Тэрыторыя вобласьці ў цэлым раўнінная і ўмоўна падзяляецца на дзьве часткі — правабярэжную ды левабярэжную. Большая частка правабярэжжа разьмешчана ў межах Прыдняпроўскага ўзвышша. У прылеглай да Дняпра частцы знаходзіцца забалочаная Ірдына-Цясмынская нізіва. Уздоўж даліны Дняпра на 70 км цягнецца Канеўска-Машнагорскі камлюк. Значныя ўзвышэньні рэльефу надаюць тэрыторыі горны характар. Гэты раён называюць Канеўскімі горамі й Машнагорамі. Нізінны, месцамі забалочаны рэльеф мае левабярэжная частка вобласьці, якая разьмешчаная ў межах Прыдняпроўскай нізіны.
У глебавым пакрыцьці на правабярэжжы пераважаюць чарназёмы, на ўзвышаных месцах — шэрыя й сьветла-шэрыя глебы. На левабярэжжы пашыраны дзярнова-глеевыя, магутныя лугавыя й дзярнова-падзолістыя глебы.
Карысныя выкапні
Вобласьць багатая на нярудныя выкапні, перадусім будаўнічыя матэрыялы: граніты, гліны (бэнтанітавыя, палігарскітавыя, вогнетрывалыя — кааліны) кварцавыя пяскі, аздабленчы камень, лупнякі. Сярод паліўных рэсурсаў пераважае буры вугаль ды торф.
Левабярэжная частка вобласьці мае значныя запасы мінэральна-лекавальных водаў кшталту «Міргародзкая», узьведзена ды эксплюатуецца радовішча радонавых водаў.
Водныя аб'екты
Па вобласьці цякуць 1037 рэчак, якія належаць да басэйнаў Дняпра й Паўднёвага Бугу. Галоўная рака — Дняпро (правыя прытокі — Рось, Вальшанка, Цясмын (133 км), левыя — Супой, Сула. Да басэйну Паўднёвага Бугу належаць рэкі Горскі Цікыч, Гнілы Цікыч, Ятрань. Найбуйнейшыя вадасховішчы — Канеўскае ды Крамянчуцкае, акрамя гэтага пабудавана 37 невялікіх вадасховішчаў і звыш гэтага існуе 2,3 тысячаў азёраў, сажалак ды вадаёмаў.
Remove ads
Гісторыя
Тэрыторыя цяперашняй Чаркаскай вобласьці была заселеная ў эпоху палеаліту (прыблізна 40 тысячаў рокаў таму).
У раньнім Сярэднявеччы гэтыя землі ўваходзілі ў Кіеўскую Русь. Але ў 1239—1240 рр. уся тэрыторыя Чаркашчыны была спустошаная Мангола-татарскай навалай.
У позьнім сярэднявеччы тэрыторыя сучаснай вобласьці была далучаная да Вялікага Княства Літоўскага і ўвайшлі ў склад Кіеўскага ваяводзтва.
Пасьля Люблінскай вуніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай пачынае ўзмацьняцца фэадальны прыгон, што вядзе да сялянскіх паўстаньняў. У выніку, 18 (8) студзеня 1654 року Пераяслаўская рада ўхваліла рашэньне пра ўтварэньне зьвязу паміж Русьсю і Масковіяй.
Пасьля задушэньня бальшавікамі УНР Чаркашчына ўвайшла ў склад УССР. Чаркаская вобласьць УССР была ўтвораная 7 студзеня 1954 року.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 20 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 16 местаў, зь якіх 6 — абласнога значэньня, 15 мястэчак, 101 пасёлак, 723 вёскі.
Вонкавыя спасылкі
Чаркаская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads