Лазар Весялінавіч

сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ла́зар Весялі́навіч (па-сэрбску: Lazar Veselinović; нар. 4 жніўня 1986 году, Новы Сад, СФРЮ) — колішні сэрбскі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Біяграфія

Распачаў кар’еру ў клюбе «Півара», доўгі час гуляў за сэрбскія клюбы зь ніжэйшых дывізіёнаў. У чэмпіянаце Сэрбіі 2012—2013 гадоў, гуляючы за «Хайдук» Лазар стаў трэцім бамбардзірам лігі, забіўшы 17 мячоў[2]. Паводле вынікаў сэзону Весялінавіч увайшоў у сымбалічную зборную чэмпіянату. Улетку 2013 году паводле дамовы арэнды перайшоў у склад менскага «Дынама»[3]. У першым жа сваім матчы за беларускі клюб супраць «Гомелю», Лазар адзначыўся забітым мячом[4]. Гулец стаўся адным з герояў клюбу, забіўшы ў дзьвюх сустрэчах супраць харвацкай «Лякаматывы» ў рамках Лігі Эўропы 3 мячы агулам і асыставаўшы свайму партнэру Эрнану Фігерэда. Такім чынам «дынамаўцы» прайшлі ў 3-і кваліфікацыйны раўнд, дзякуючы большай колькасьці галоў у гасьцёх (1:2, 3:2). Па заканчэньні арэнды пакінуў менскае «Дынама» і перайшоў у «Ваяводзіну» (Нові Сад)[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads