Ласкацень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ласкацень
Remove ads

Ласкаце́нь (састар. — се́кель; лац. clitoris — юрнік ад лац. clitorido — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў плоцевы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых целаў.

Хуткія факты Апісаньне, Іншая назва ...

Ласкацень складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка ласкаценю мае выгляд грудка, разьмешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў похву, разьмяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй зьнітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іхнімі пярэднімі ўчасткамі.

Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі ласкаценю разьмешчаныя па абодва бакі ад похвы. Зьмяшчае мноства сасудаў і нэрвовых канчаткаў. У розных жанчын ласкацень мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў прамежнасьці. Даўжыня галоўкі ласкаценю ў большасьці здаровых жанчынаў складае 4-7 мм, а яе дыямэтар складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня ласкаценю, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна ня бачны. Ласкацень зьяўляецца гамолягам пячорыстых целаў мужчынскага чэлесу.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads