Ласінка (Падляскае ваяводзтва)
вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ласі́нка (па-польску: Łosinka, па-падляску: Łosínka) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараў. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход на месцы).
Remove ads
Гісторыя
Ласінка была заснаваная ў другай палавіне 18 ст. у бельскім лясьніцтве. Па фундацыі Ізабэлы Браніцкай (жонкі Яна Клемэнса Браніцкага) заснаваная была мясцовая парафія сьв. Апостала Якава і пабудаваная першая царква. Напрканцы 19 ст. за сродкі жыхароў была пабудавана новая царква, а старая перанесененая на могілкі і пераасьвешчана ў гонар сьв. Юрага. Паводле польскага перапісу населніцтва тут пражывалі 339 беларусаў і 10 палякаў. У 1995 годзе ў мясцовай школе быў заснаваны беларускі дзіцячы хор «Лісічкі» (зараз існуюць два хоры — «Рамонка»[1] і «Зараночка»[2]).
- Царква сьв. Якава Апостала (1886 г.)
- Царква сь. Юрага (1779 г.)
Remove ads
Асобы
Сяргей Плева (1940-2015) — польскі палітык, інжынэр і грамадзкі дзеяч, беларускага паходжаньня.
Вонкавыя спасылкі
Ласінка (Падляскае ваяводзтва) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads