Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт
Remove ads

Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт (па-латыску: Latvijas Lauksaimniecības universitāte) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага і прыродазнаўчага профілю, якая знаходзіцца ў Елгаве.

Хуткія факты Заснаваны, Тып ...
Remove ads

Дзейнасьць

Вытокі вучэльні ўзыходзіць да 1863 года, калі ў Рыскім політэхнічным інстытуце быў створаны факультэт сельскай гаспадаркі. У 1919 годзе ён стаў падразьдзяленьнем Латвійскага унівэрсытэту. У 1936 годзе урад Латвіі прыняў рашэньне аб пераводзе сельскагаспадарчага факультэта ў Елгаву і стварэньні сельскагаспадарчай акадэміі. Афіцыйны дакумент аб стварэньні новага ўнівэрсытэту быў падпісаны Карлам Ульманам 23 сьнежня 1938 года.

Сядзібаю ўстановы стаў Елгаўскі палац, але пасьля яго разбурэньня ў 1944 годзе ў выніку ваенных дзеяньняў, унівэрсытэт спыніў свае існаваньне. Ён быў зноў адкрыты ў Рызе як Латвійская сельскагаспадарчая акадэмія. 19 кастрычніка 1957 года Савет Міністраў Латвійскай ССР прыняў рашэньне аб вяртаньні ўнівэрсытэту ў Елгаву. Пераезд трываў да 1964 года.

У 1991 годзе пасьля аднаўленьня незалежнасьці Латвіяй акадэмія была перайменавана ў Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт. 6 сакавіка 2018 года сэнат унівэрсытэту зацьвердзіў назву "Latvia University of Life Sciences and Technologies" у якасьці афіцыйнай назвы вучэльні на англійскай мове.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads