Леанарда Дыкапрыё

актор ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Леанарда Дыкапрыё
Remove ads

Леана́рда Вільгэ́льм Дыка́прыё (па-ангельску: Leonardo Wilhelm DiCaprio; нарадзіўся 11 лістапада 1974 году) — амэрыканскі актор, кінапрадусар і эколяг. Па стане на 2019 год ягоныя фільмы сабралі 7,2 мільярдаў даляраў па ўсім сьвеце, адзін з самых высокааплатных актораў. На сваім рахунку мае шэраг узнагародаў, як то «Оскар», BAFTA і «Залаты Глёбус».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. Паводле ягоных уласных словаў, перад Дыкапрыё ў дзяцінстве паўстаў выбар кар’еры марскога біёляга, бо ён цікавіўся гэтай навукай, або актора, але ў рэшце рэшт ён аддаў перавагу апошняму, бо вельмі любіў выдаваць сябе за герояў і пераймаць людзям[4].

Дыкапрыё пачаў сваю кар’еру з выступаў у рэклямных роліках у канцы 1980-х гадох. Ён заставаўся бяз працы паўтара гады нават пасьля 100 праслухоўваньняў. Расчараваны гэтым, ён першапачаткова вырашыў кінуць акторскае майстэрства, але яны бацька пераканаў яго працягваць працу і не здавацца[5]. На пачатак 1990-х ён іграў пэрыядычныя ролі ў розных тэлесэрыялах, як то сытком «Бацькоўства». Ягонай першай галоўнай ролю ў кіно была роля ў кінастужцы «Жыцьцё гэтага хлопчыка» (1993) і ён атрымаў прызнаньне за ролю другога пляну, дзе ён сыграў хлопчыка з асаблівасьцямі разьвіцьця ў фільме «Што грызе Гілбэрта Грэйпа» (1993). Ён дасягнуў міжнароднай зорнасьці ў эпічным фільме «Тытанік» (1997), які стаў самым прыбытковым фільмам на той момант. Пасьля некалькіх няўдалых камэрцыйных фільмаў у 2002 годзе Дыкапрыё зьняўся ў дзьвюх пасьпяховых карцінах, як то біяграфічнай крымінальнай драме «Злаві мяне, калі зможаш» і гістарычнай драме «Банды Нью-Ёрку», якая стала ягоным першым з многіх супрацоўніцтваў з рэжысэрам Мартынам Скарсэзэ.

Дыкапрыё выканаў ролю Гаўарда Г’юза ў фільме «Авіятар» (2004) і працягваў атрымліваць прызнаньне за сваю ігру ў палітычным трылеры «Крывавы дыямэнт» (2006), крымінальнай драме «Адступнікі» (2006) і рамантычнай драме «Рэвалюцыйная дарога» (2008). У 2010-х гадох ён зьняўся ў навукова-фантастычным трылеры «Зараджэньне» (2010), ува вэстэрне «Джанга вызвалены» (2012), біяграфічным фільме «Воўк з Ўол-стрыт» (2013), драме «Вяртанец з таго сьвету» (2015) і камэдыі-драме «Аднойчы ў Галівудзе» (2019). Усе гэтыя фільме мелі камэрцыйны посьпех і станоўчыя водгукі кінакрытыкаў.

Дыкапрыё зьяўляецца фундатарам кампаніі Appian Way Productions, якая займаецца прадусаваньнем і выпускам фільмаў і сэрыялаў. Акрамя таго, актор мае ўласны некамэрцыйны фонд свайго імя, які займаецца прасоўваньнем экалягічнай сьвядомасьці. Ён рэгулярна падтрымлівае дабрачынныя справы і падрыхтаваў некалькі дакумэнтальных фільмаў пра навакольнае асяродзьдзе.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads