Леанід Шварцман
савецкі і расейскі мультыплікатар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Аронавіч Шварцман (30 жніўня 1920, Менск — 2 ліпеня 2022[1]) — савецкі і расейскі рэжысэр-мультыплікатар і мастак мультыплікацыйнага кіно. Працаваў пераважна з рэжысэрамі Львом Атаманавым, Раманам Качанавым, Іванам Уфімцавым, Іванам Аксенчуком. Народны мастак Расейскай Фэдэрацыі (2002). Ляўрэат Прэміі Прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (2017).
Зрабіў вялікі ўклад у разьвіцьцё савецкай і расейскай анімацыі. Фільмы, над якімі працаваў мастак, складаюць аснову залатой калекцыі: «Пуньсовенькая кветачка», «Залатая антылёпа», «Сьнежная каралева», «Рукавічка», «Кракадзіл Гена», «Чабурашка», «Шапакляк», сэрыі фільмаў «38 папугаяў» і «Кацяня па імі Гаў».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Менску ў сям’і бугальтара Арона Нахманавіча Шварцмана, ураджэнца Вільні, і хатняй гаспадыні Рахіль Саламонаўны Шварцман, якая было родам зь Менску. У сям’і гаварылі на ідышы. Акрамя Леаніда, у Шварцманаў былі таксама сын Навум і дачка Эта. Бацька Леаніда Аранавіча памёр ў 1934 годзе, яго зьбіла машына. Падлеткам пераехаў у Ленінград, дзе ўжо пасялілася яго старэйшая сястра. Маці Леаніда Арановіч (ён перавёз яе туды перад Вялікай Айчыннай вайной[2]) загінула ў 1942 годзе падчас блякады Ленінграду.
Сам Леанід у час Вялікай Айчыннай вайны Шварцман працаваў токарам на Кіраўскім заводзе ў Ленінградзе, а зь лістапада 1941 году, калі завод эвакуявалі — на танкавым заводзе ў Чэлябінску.
У 1945 годзе прыехаў у Маскву, паступіў ва Ўсерасейскі дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі імя С. А. Герасімава (УДІК).
З 1948 году працаваў на кінастудыі «Саюзмультфільм»[2], у 1951 годзе скончыў УДІК з дыплёмам мастака-пастаноўшчыка мультфільмаў, у тым жа годзе працаваў як мастак-пастаноўшчык у суаўтарстве з Аляксандрам Вінакуравым, з 1963 году пачаў працаваць самастойна, а з 1975 — як рэжысэр.
У якасьці мастака-пастаноўшчыка Шварцман працаваў над мультфільмамі «Аленькая кветачка», «Залатая антылёпа», «Сьнежная каралева», «Кацяня па імені Гаў», «Дзядзька Сьцёпа — міліцыянэр», «Рукавіца», чатырма мультфільмамі пра Кракадзіла Гену і «38 папугаяў». Многія з гэтых карцін былі адзначаны прызамі міжнародных фэстываляў.
Шварцман стварыў аблічча аднаго з самых вядомых пэрсанажаў савецкай анімацыі — Чабурашкі. Ён таксама вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і клясычных літаратурных твораў.
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Аляксандра Неўскага
- Мэдаль «За абарону Ленінграду»,
- Заслужаны мастак РСФСР (1981),
- Народны мастак Расейскай Фэдэрацыі (2002).
- прыз «За ўклад у прафэсію»
- ляўрэат прэміі «Галівуд — дзецям» Дзіцячага фонду Одры Хэпбёрн.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads