Леаніла Чарняўская
беларуская перакладніца, пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леаніла Ўсьцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (16 лістапада 1893, Таргуны, Докшыцкі раён — 26 верасьня 1976, Ленінград) — беларускі празаік, перакладчык, пэдагог, жонка клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Марыінскую вышэйшую вучэльню ў Вільні ў 1910 годзе. З 1911 да 1918 гады працавала настаўніцай пачатковай школы ў сяле Залесьсе на Дзісеншчыне. У 1919—1923 гадах выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі, а ў кастрычніку 1923 году разам з мужам, пісьменьнікам Максімам Гарэцкім, прыехала ў Менск. Потым жыла ў Горках Магілёўскай вобласьці. У 1932 годзе пераехала ў Вятку, куды быў высланы муж, працавала выхавацелькай у дзіцячым садку, потым жыла ў гарадзкім пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў Калускай вобласьці), у Ленінградзе (з 1947 году).
Remove ads
Творчасьць
Першая праца выйшла ў 1919 годзе — зборнік «Дзяціныя гульні» (Вільня). Першае апавяданьне «Мікітка» апублікавала ў 1921 годзе (газэта «Наша думка», Вільня). Аўтар чытанкі «Родны край» для 1, 2, 3, 4 году навучаньня (1919, перавыдавалася да 1936 году). Выйшлі кнігі прозы «Апавяданьні», «Валуй — камісар часоў Кераншчыны», «Падарожніца», «Бязьдзетуха» (усе ў 1930), «Апавяданьні» (1983), кнігі для дзяцей «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Лявонка» (1932), «Сталёвы конь» (1933), «Жук» (1960), «Казёл Мэка і Кудла» (1979).
Пераклала на беларускую мову аповесьці В.Забайкальскага «Маленькія чырвонаармейцы» (1931), А.Іркутава «Пан Бергэр падае ў адстаўку» (1931), Я.Хазіна «Барабаншчык рэвалюцыі» (1932), «Апавяданьні старога матросу» С.Заяіцкага (1930), «Рэха» Э.Ажэшкі (Вільня, 1919), «Гісторыю аднаго мядзьведзя» Э.Сэтана-Томпсана (1927), «Бунт Моці-Гёджа» Р.Кіплінга (1927), «Прыгоды Фрыдрыха Крона ў Сярэдняй Эўропе. Расстрэл рабочай моладзі ў Радожыне» Г.Краўса (1932), «Тыля Уленшпігэля» Ш. дэ Кастэра (1934), а для чытанкі «Родны край» — урыўкі з твораў А.Чэхава, А.Серафімовіча, У.Гаршына, Г.Караленкі, Д. Маміна-Сыбірака і інш.
Remove ads
Кнігапіс
- Л. Г. Мікітка. // Наша думка : грамадзка-палітычная і літаратурная тыднёвая газэта. — 11 лютага 1921. — № 6. — С. 4, 5.
- Л. Чарняўская. Падарожніца. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 25 сакавіка. — № 68 (1960). — С. 7.
- Л. Чарняўская. Падарожніца. // Савецкая Беларусь : газэта. — 1927, 26 сакавіка. — № 69 (1961). — С. 7.
- Пераклады
- А. Гарэшкі. Рэха. (Пераклад з польскага Л. Чарняўскай). // Беларуская думка : газэта. — 1919, 25 ліпня. — № 54. — С. 2, 3.
- А. Гарэшкі. Рэха. (Пераклад з польскага Л. Чарняўскай). // Беларуская думка : газэта. — 1919, 26 ліпня. — № 55. — С. 2.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads