Леан Гаванке

нямецкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Леан Гаванке
Remove ads

Ле́ан Гаванке (па-нямецку: Leon Gawanke; нар. 31 траўня 1999 году) — нямецкі хакеіст, абаронца клюбу «Адлер Мангайм» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Хуткія факты Леан Гаванке ...
Remove ads

Кар’ера

Гулец займаўся хакеем у родным Бэрліне, пасьля чаго яшчэ юнаком далучыўся да клюбу Квэбэцкае галоўнае юніёрскае хакейнае лігі. Пасьля сэзону за акіянам у 2017 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вініпэг Джэтс» у пятым раўндзе пад агульным 136 нумарам[1]. Пагуляўшы яшчэ некаторы час у Квэбэку, Гаванке ў 2019 годзе склаў кантракт пачаткоўца «Вініпэг Джэтс»[2], але адразу выправіўся да шэрагаў фарм-клюбу «Манітоба Мус» з Амэрыканскае хакейнае лігі. У міжсэзоньне 2020 году на некаторы час вярнуўся ў родны «Айсбэрэн», у якім дэбютаваў у айчынным першынстве. Згуляўшы шэсьць матчаў зноўку накіраваўся да Манітобы. Пасьля сэзону 2022—2023 гадоў як вольны агент склаў чатырохгадовы кантракт з клюбам «Адлер Мангайм»[3].

Праз два месяцы правы на гульца ў НХЛ былі абмененыя «Вініпэг Джэтс» у «Сан-Хасэ Шаркс» на Арцемія Князева[4]. Праз тры дні гулец склаў дамову з «акуламі»[5], далучыўшыся да фарм-клюбу каманды «Сан-Хасэ Баракуда». 8 лютага 2024 году скасаваў кантракт з клюбам, пасьля чаго далучыўся да клюбу «Адлер Мангайм»[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads