Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Збо́рная Няме́ччыны па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нямеччыны. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 13 месцы[1]. Кіроўны орган — Нямецкая хакейная фэдэрацыя; галоўным трэнэрам зьяўляецца канадзкі спэцыяліст Пэт Картына. Пасьля падзелу Нямеччыны пасьля Другой сусьветнай вайны да 1990 году існавала асобная зборная Ўсходняй Нямеччыны па хакеі. У 1991 годзе каманды і гульцы былі аб’яднаны пад эгідай адзінай Нямецкай хакейнай фэдэрацыі.

Хуткія факты Фэдэрацыя, Мэнэджар ...
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Фэльтынс-Арэна. 77 803 чалавекі. Рэкорд наведвальнасьці на матчы Нямеччына — ЗША (2:1) на чэмпіянаце сьвету 2010 году
Thumb
Капітан нямецкай каманды Крыстыян Эргаф

Першы хакейны матч адбыўся ў Нямеччыне ў лютым 1887 году на лёдзе возера Галензээ ў Бэрліне. Каманда мясцовага спартовага клюбу атрымала перамогу ў студэнцкай зборнай зь лікам 11:4. Першая афіцыйная гульня зборнай Нямеччыны на ўзроўні зборных камандаў прайшла ў Швайцарыі ў горадзе Мантро 10 студзеня 1910 году супраць зборнай Швайцарыі, нямецкая зборная перамагла з буйным лікам 9:1. Папулярнасьць хакея пачала расьці, асабліва ў Бэрліне. Сталічныя клюбы дамінавалі ў гэтым відзе спорту ажно да Другой сусьветнай вайны.

Пасьля падзелу Нямеччыны хакейная зборная таксама падзялілася на зборную ФРН і НДР. Больш пасьпяхова і вынікова выступала зборная ФРН. Па аб’яднаньні Нямеччыны зборная не паказвала значных вынікаў, адным з найвышэйшых дасягненьняў стала 6 месца на чэмпіянаце сьвету 2003 году, дзе нямецкі калектыў трываў паразу ў чвэрцьфінале ў гульні супраць зборнай Канады ў овэртайме. Пачынаючы з 1998 году ў зборнай пачалася зацяжная крыза на дзесяць гадоў, як і ва ўсім нямецкім хакеі.

Сапраўдны посьпех прыйшоў да немцаў на хатнім чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе каманда прабілася ў паўфінал і заняла чацьвёртае месца. На наступным чэмпіянаце сьвету 2011 году, які праходзіў у Славаччыне, зборная Нямеччыны таксама паказала годны вынік. У сваёй групе заняла першае месца перамогшы ўсе матчы, як то ў зборнай Расеі 2:0, Славаччыны 4:3 і Славеніі 3:2. У чвэрцьфінале каманда саступіла зборнай Швэцыі 2:5 і заняла ў выніку сёмае месца.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads