Леся Беларуска

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ле́ся Белару́ска (сапраўднае імя: Лары́са Пятро́ўна Маро́зава; памерла ў 1948 годзе) — уяўная беларуская паэтка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Містыфікацыя

Ад пачатку ненаўмысная містыфікацыя Валянціны Коўтун хутка пачала самастойнае жыцьцё. Так, паводле некаторых выданьняў, Ларыса Марозава нарадзілася ў Маладэчне, атрымала пэдагагічную адукацыю, працавала настаўніцай у Маладэчне[1]. 22 траўня 1938 выйшла замуж за афіцэра НКУС Аляксея Марозава, у дзень вясельля была першы раз затрыманая й дастаўленая ў НКУС, у канцы ліпеня 1938 муж Марозавай быў арыштаваны й расстраляны, сама яна арыштаваная ў студзені 1939[2][3]. Паводле гэтых жа выданьняў, Ларыса Марозава за прыналежнасьць да нацыяналістычнай арганізацыі, асуджаная на 10 гадоў лягераў[1] і адбывала пакараньне ў Магадане і ў лягеры Эльгэн[3] дзе працавала ў асноўным на лесапавале[1]. Уяўная Марозава, быццам, працягвала пісаць у лягеры расейскамоўныя вершы пад псэўданімам Эриния (багіня помсты й адплаты ў старажытных грэкаў); псэўданімам Леся Беларуска падпісвала толькі беларускія вершы; зьбірала лягерны фальклёр, шмат рукапісаў былі канфіскаваныя падчас вобшукаў[3]. Загінула ўяўная Марозава ў зьняволеньні[3] гэта, быццам, здарылася за некалькі дзён да вызваленьня Марозавай, калі яна даведалася, што яе муж расстраляны яшчэ ў 1938 годзе.[1]

Знайшоўся нават сулягернік Марозавай, расейскамоўны паэт з Украіны — Васіль Малагуша, паводле яго сведчаньня, Ларыса Марозава ў пачатку студзеня 1948 году выйшла з бараку й не вярнулася, а раніцай яе знайшлі замёрзлай у сумёце. Васіль Малагуша напісаў успаміны пра Ларысу Марозаву, якія разам зь яе 21 вершам выдадзеныя ў кнізе Алены Кобец-Філімонавай «Карэльскія Курапаты 1937—1938. Рэха ГУЛАГа»[1]. Рукапісны зборнік твораў Ларысы Марозавай пад назвай «Я голас ваш» Васіль Малагуша ў 1997 перадаў у часопіс «Полымя», дзе зборнік быў часткова апублікаваны[2]. Пра лёс Ларысы Марозавай піша кнігу беларускі гісторык й пісьменьнік Анатоль Валахановіч[1]. Па некаторых зьвестках пра Ларысу Марозаву ўзгадвала Яўгенія Гінзбург, якая таксама была зьняволенай у Эльгэне[2].

Аднак, трэба адзначыць, некаторыя літаратуразнаўцы заўважылі некаторыя супярэчнасьці ў «біяграфіі» Ларысы Марозавай, а сапраўднасьць яе творчасьці паставілі пад сумненьне, пакуль няма прафэсійнага дасьледаваньня[4].

Remove ads

Творы

  • Малітва да Калымы: Вершы // Полымя. 1997, № 2;
  • Мой свет: Вершы // Полымя. 1999, № 3;
  • В лагерном бараке: (верш) // Труд. 30.08.2007.
  • Малітва да Калымы: лісты з «Эльгена»: [вершы] / Леся Беларуска. — Мн: «Лімарыус», 2009.[5]

Крыніцы й заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads