Давід Курміноўскі

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Да́від Курміно́ўскі (па-польску: Dawid Kurminowski; нар. 24 лютага 1999 году) — польскі футбаліст, нападнік клюбу «Лехія».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Гулец прайшоў акадэміі познанскіх клюбаў «Варта» і «Лех». Гуляў за рэзэрвовую каманду апошняга з памянёных клюбаў. У 2018 годзе на правах арэнды далучыўся да славацкага «Зэмпліну». Дэбютаваў у складзе клюбу 24 лютага, зьявіўшыся ў матчы супраць клюбу ДАК 1904. У наступным годзе застаўся ў славацкім чэмпіянаце, але ўжо абараняў колеры «Жыліны». У сьнежні 2019 году склаў з славацкім клюбам паўнавартасны кантракт[3]. У сэзоне 2020—2021 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам славацкага першынства, запісаўшы на свой рахунак 19 галоў[4][5]. У ліпені 2021 году далучыўся да дацкага «Оргусу»[6]. Аднак, за два сэзоны ў асноўным складзе амаль не зьяўляюся. Каб выправіць становішча, гулец на сэзоне 2022—2023 гадоў на правах арэнды далучыўся да «Заглембя»[7], згуляўшы першы матч за клюб 4 верасьня 2022 году супраць «Ягелёніі». Па сэзоне застаўся ў клюбе на сталы час.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads