Лешак Чарнецкі

польскі прадпрымальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Лешак Чарнецкі
Remove ads

Ле́шак Я́нуш Чарне́цкі (па-польску: Leszek Janusz Czarnecki; нарадзіўся 9 траўня 1962 году, Уроцлаў) — польскі прадпрымальнік, інжынэр, доктар эканомікі.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў факультэт санітарнай інжынэрыі Ўроцлаўскай палітэхнікі, пазьней абараніў доктарскую ступень ва Ўроцлаўскай эканамічнай акадэміі.

Прадпрымальніцкай дзейнасьцю заняўся ў 1986 року, заснаваўшы гідратэхнічна-інжынэрнае прадпрыемства TAN S.A. якое займалася падводнымі працамі. Быў заснавальнікам і галоўным акцыянэрам дзеючае ад 1991 Эўрапейскае лізінгавае фундацыі — першай і найбуйнейшай лізінгавай фірмы ў Польшчы. У 2001 ён прадаў гэтую фірму францускаму банку Crédit Agricole за 900 млн злотых. Адначасова заняў пасаду старшыні праўленьня ў новастворанай кампаніі Credit Agricole Polska.

Да канца лістапада 2004 Лешак Чарнецкі быў старшынём праўленьня Getin Holding, а да траўня 2006 — старшынём праўленьня Getin Bankу.

На пераломе 2005—2006 набыў найвышэйшы будынак ва Ўроцлаве — Poltegor Centre — збудаваны напрыканцы 1970-х. У наступным року ён быў зьнесены, а на ягоным месцы паўстаў найвышэйшы ў Польшчы будынак Sky Tower.

Remove ads

Акцыянэрства

Асноўны акцыянэр а/або сузаснавальнік наступных кампаніяў:

Банкі

  • Getin Noble Bank
  • Idea Bank
  • Ідея Банк (Украіна)
  • Ідэя Банк (Беларусь)
  • Идея Банк (Расея)

Страхаваньне

  • Open Life (49%)

Лізінг

  • PF Leasing
  • Getin Leasing
  • Carcade (Расея)

Фінансавыя кансультацыі

  • Open Finance
  • Home Broker
  • Tax Care
  • Idea Expert

Нерухомасьць

  • LC Corp

Іншыя

  • Noble Funds
  • Noble Securities
  • MW Trade
  • getBack

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads