Леў Данілавіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леў Дані́лавіч (каля 1228 — каля 1301) — князь Перамышльскі (1240—1301), Белзскі (1245—1269), Холмскі і Галіцкі (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі Шварнам Данілавічам і Мсьціславам), князь Валынскі (пасьля 1292). Военачальнік і дыплямат. Другі сын Данілы Раманавіча Галіцкага, з валынскай галіны Рурыкавічаў. Стрыечны брат Аляксандра Неўскага (іх маці былі сёстрамі, дочкамі Мсьціслава Удатнага), Рамана Міхайлавіча Бранскага (сястра Данііла была замужам за Міхаілам Чарнігаўскім).
У іншаземных крыніцах Леў Данілавіч двойчы названы «каралём Галіцкім», хаця, у адрозьненьне ад бацькі і сына, афіцыйна ніколі не каранаваўся. Паводле «Сінопсысу Кіеўскага», Леў пасьля сьмерці бацькі таксама тытуляваўся Кіеўскім князем, аднак па некаторых зьвестках галіцкія князі ў гэты час Кіевам не валодалі.
У 1269 годзе Леў Данілавіч няўдала спрабаваў стаць Вялікім князем Літоўскім замест свайго брата Шварна.
Пасьля Леў Данілавіч падтрымліваў саюзныя адносіны з Залатой Ардой, у яго падначаленьні знаходзіўся і Кіеў, а сам ён насіў тытул Вялікага князя Кіеўскага.
У 1274 годзе ў адказ на наезд Трайдзеня на Драгічын-Надбускі, зьдзейсьніў паход на Горадзен. У канфлікт Льва Данілавіча з Трайдзенем былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь зьвярнуўся за дапамогай да татарскага хана Мэнгуцімеру, «прося себе помочи у него на Литвоу». Даўшы Льву войска на чале з ваяводам Ягурчынам, Мэнгуцімер адначасова прымусіў ісьці на «Літву» залежных ад яго бранскага і смаленскага князёў. Да гэтага саюзу далучыліся пінская і тураўская дружыны. Руска-татарскі паход 1274 году быў цяжкім ударам для Горадні, але ён не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасьці адзінства ў стане саюзьнікаў.
У 1272 годзе Леў Данілавіч перанёс сталіцу Рускага каралеўства ў Львоў.
Падтрымліваў ажыўленыя дыпляматычныя сувязі з Чэхіяй, Вугоршчынай, Вялікім княствам Літоўскім, Тэўтонскім ордэнам.
Пасьля сьмерці кракаўскага князя Баляслава V Сарамлівага (1279) у саюзе з чэскім каралём Вацлавам II спрабаваў захапіць Кракаў. Падтрымліваючы ў барацьбе за кракаўскі пасад Баляслава Мазавецкага (сына сястры Прадславы), вёў доўгую вайну з польскім князем Лешкам Чорным.
Далучыў да Каралеўства Русі частку Закарпацьця з Мукачавым (каля 1280) і Люблінскую зямлю (каля 1292).
Памёр Леў каля 1301 году. Карона і ўладаньні перайшлі да яго старэйшага сына Юрыя.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads