Закарпацкая вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Закарпацкая вобласьць (па-ўкраінску: Закарпатська область) — вобласьць на захадзе Ўкраіны. На ўсходзе мяжуе з Івана-Франкоўскай вобласьцю, на поўдні — з Румыніяй, на захадзе — з Вугоршчынай, Славаччынай, і Польшчай. На поўначы мяжуе зь Львоўскай вобласьцю. Цэнтар — горад Ужгарад. Насельніцтва вобласьці 1 254 614 чалавек.
Remove ads
Буйныя гарады — Ужгарад, Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў. Поруч гораду Чоп знаходзіцца крайні заходні пункт Украіны.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Вобласьць дзяліцца на 13 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэньня, раёны, у сваю чаргу, падразьдзяляюцца на сельскія, пасялковыя й мескія рады.
Насельніцтва

Дзель насельніцтва Закарпацкай вобласьці ва ўсім насельніцтве Ўкраіны — 2,65% (16-е месца). У Закарпацкай вобласьці дзель сельскага насельніцтва большая, чым гарадзкога (што не тыпова для Ўкраіны ўвогуле). Закарпацьце — адзіная вобласьць Украіны, у якой ёсьць рост колькасьці насельніцтва. Закарпацкая вобласьць мае вельмі шматнацыянальны склад насельніцтва. Найбольшую дзель у нацыянальным складзе вобласьці складаюць украінцы — 79,7 %, на другім месцы — вугорцы (12,1 %), на трэцім — румыны (2,6 %). Таксама ёсьць расейцы (2,5 %), цыганы (1,1 %), русіны (0,8 %), славакі (0,5 %), немцы (0,3 %). Вугорцы й румыны засяроджаныя ў асноўным у тэрыторыях, што мяжуюць з адпаведнымі дзяржавамі (Вугоршчына, Румынія). У шэрагу мясцовасьцяў на мяжы з Вугоршчынай вугорская мова мае рэгіянальны статус, які дазваляе мове прымяняцца ў рэгіянальнай заканадаўчай дзейнасьці поруч зь дзяржаўнай украінскай.[2]
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Закарпацкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads