Леў Мільчын

савецкі мультыплікатар родам зь Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Іса́кавіч Мі́льчын (1920, Менск, цяпер Беларусь — 1987, Масква, цяпер Расея) — савецкі мультыплікатар родам зь Беларусі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Заслужаны мастак Расейскай СФСР (1978).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і кніжнага графіка Ісака Мільчына. Сям’я жыла на Шырокай вуліцы Менску на беразе Сьвіслачы насупраць Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі. У 1927 годзе пайшоў у нулявую клясу школы № 5 разам зь Леанідам Шварцманам, які таксама пазьней стаў мультыплікатарам. Маляваў на ўроках рыцарскія баі, марскія бітвы і будоўлі заводаў. Пасьля 1929 году са Шварцманам паступіў у мастацкую студыю, дзе выкладаў Валянцін Воўкаў. У 1938 годзе паступіў на мастацкі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі (УДІК) ў Маскве (Расейская СФСР). У 1943 годзе абараніў дыплём на тэму «Тыль Уленшпігель». У 1944 годзе стаў мастаком-пастаноўнікам фільма «Нашэсьце» на запрашэньне кінарэжысэра Абрама Роама, які атрымаў за яго Сталінскую прэмію[1].

У 1947 годзе пад кіраўніцтвам рэжысэра Івана Іванова-Вано працаваў мастаком-пастаноўнікам мультфільма «Конік-Гарбунок». Амэрыканскі мультыплікатар Ўолт Дыснэй набыў у «Саюзмультфільма» копію гэтага мультфільма, каб вучыць па ім сваіх мастакоў і рэжысэраў. Выкладаў карыкатуру і шарж ва УДІКу. Пазьней стварыў 2 мультфільмы «Сьветлячок» (1963, 1968), мультфільм «Бабулін парасонік» (1969), цыкль з 3-х мультфільмаў «Апавяданьні старога марака» (1970—1972), пераробку «Коніка-Гарбунка» і мультфільмы «Як Маша з падушкай пасварыліся» (1977), «Маша болей не гультайка» (1978) і «Маша і чароўнае варэньне» (1979). У 1984 годзе пад кіраўніцтвам Іванова-Вано стварыў мультфільм «Казка пра цара Салтана»[1].

Remove ads

Фільмаграфія

Мастак-пастаноўнік

  • 1947 — Конік-Гарбунок
  • 1948 — Кветка-Сямікветка
  • 1949 — Гусі-лебедзі
  • 1951 — Казка пра мёртвую царэўну і сем волатаў
  • 1954 — Царэўна-Жаба
  • 1955 — Зачараваны хлопчык
  • 1956 — Палка-выручалка
  • 1957 — Выкананьне жаданняў
  • 1962 — Мой малодшы брат
  • 1967 — Прыгоды барона Мюнхаўзэна
  • 1968 — Камэдыянт
  • 1970 — Адважны Робін Гуд

Рэжысэр

  • 1963 — Сьветлячок № 3
  • 1963 — Сьвіньня-скарбонка
  • 1964 — Можна і нельга
  • 1965 — Дабрыдзень, атам
  • 1966 — Жу-жу-жу
  • 1966 — Сёньня дзень нараджэньня
  • 1967 — Будзільнік
  • 1968 — Сьветлячок № 8
  • 1969 — Бабулін парасонік
  • 1970 — Апавяданьні старога марака. Незвычайнае падарожжа
  • 1971 — Апавяданьні старога марака. Незаселены востраў
  • 1972 — Апавяданьні старога марака. Антарктыда
  • 1976 — Стойкі алавяны салдацік
  • 1977 — Як Маша пасварылася з падушкай
  • 1978 — Маша больш не гультайка
  • 1979 — Маша і чароўнае варэньне
  • 1984 — Казка пра цара Салтана
  • 1985 — Агурочны конік
  • 1986 — Певень і баярын
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads