Леў Талстой

расейскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў Талстой
Remove ads

Леў Мікала́евіч Талсто́й (па-расейску: Лев Николаевич Толстой; 28 жніўня [ст. ст. 1828] 9 верасьня, Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя — 7 лістапада [ст. ст. 1910] 20 лістапада, станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя) — расейскі пісьменьнік і публіцыст. Ганаровы акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (н. 1900).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нараджэньне і паходжаньне

Нарадзіўся ў сядзібе Ясная Паляна ў Тульскай губэрні. Належаў да старажытнага дваранскага роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа.

Адукацыя

Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўнівэрсытэт, які, аднак, ня скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцьця і пераехаў у Маскву, а ў 1851 годзе скіраваўся на Каўказ і запісаўся добраахвотнікам у армію.

Вайсковая кар’ера

Прымаў удзел у Крымскай вайне (1853—1856), падчас якой перавёўся ў Дунайскую армію, прымаў удзел у бітве пры Альтэніцы і ў аблозе Сілістрыі, а зь лістапада 1854-га па канец жніўня 1855 году быў у Севастопалі[13].

Доўгі час жыў на 4-м бастыёне, які часта падвяргаўся атакам, камандаваў батарэяй. Няглядзячы на ўсе цяжкасьці і жыцьцёвыя клопаты ў гэты час ён напісаў апавяданьне «Рубка лесу» і першы з трох «Севастопальскіх апавяданьняў» — «Севастопаль у сьнежні 1854 г.».

Літаратурная дзейнасьць

Да літаратуры зьвярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай. Да 1856 году, калі Талстой перастаў служыць, ён ужо пасьпеў стаць знакамітым пісьменьнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адчыніў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўся з Соф’яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самімі плённымі ў яго творчасьці. У 1865—1869 гадах ён выдаў сваю эпапэю «Вайна і мір», а ў 1875—1877 гадах пабачыла сьвет «Ганна Карэніна». Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўную крызу, пазьней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканаленьня і «опрощения» («спрашчэньня»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадзкі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад праваслаўнай царквы), увесь жыцьцёвы лад «адукаваных клясаў». Адначасова ў творчасьці Талстога ўсё часьцей сталі ўзьнікаць тэмы сьмерці, граху, пакаяньня, маральнага перараджэньня. Разлад у сям’і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну.

Сьмерць і пахаваньне

У хуткім часе ён захварэў на запаленьне лёгкіх і 20 лістапада 1910 году памёр на станцыі Астапава Разана-Ўральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Вайна і мір
  • Ганна Карэніна
  • Хаджы-Мурат
  • Сьмерць Івана Ільіча
  • Казакі
  • Кройцэрава саната

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads